“Літаратурныя дажынкі” у Крэве 13 лістапада

06.11.2011 Афіша

Ініцыятыва «Твой Фэст», сайт Krevo.by пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі” і беларускага ПЭН-цэнтру вырашылі падвесці папярэднія вынікі літаратурнага году і зладзіць фэст «Літаратурныя Дажынкі 2011″ у Крэве, на якіх будуць узнагароджаныя самыя ўраджайныя беларускія літаратары года.

У кавярні мястэчка Крэва (найлепшай і адзінай – любы падкажа, дзе яна зхоадзіцца. Ад любога пункта Крэва да кавярні хвілін 10 пехам) будзе абвешчаны ТОП-10 найураджайных літаратараў года і ўзнагароджаны самы ўраджайны пісьменнік па версіі чытачоў. Адбудзецца канцэрт з удзелам паэтаў і знаных беларускіх музыкаў.