“Litbel.org” запрашае ў Гародню

22.06.2009 Культура

Творчы вечар-прэзентацыя афыйцыйнага сайту Саюза беларускіх пісьменнікаў адбудзецца 23 чэрвеня ў Гародні. Пад час літаратурна-музычнай вечарыны выступяць паэт і бард Эдуард Акулін, паэты Леанід Дранько-Майсюк і Сяржук Сыс.

Запрашаем усіх, хто цікавіцца беларускай культурай, прыгожым словам і бардаўскай песняй, прыняць удзел у прэзентацыі. Арганізатары абяцаюць сімпатычныя прызы ды іншыя неспадзяванкі.

Чакаем у аўторак, 23 чэрвеня ў 18-00 у памяшканьні ТБШ (Гродна, вул. Будзённага, 48 а, “Ратуша”)

Тэгі: