• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
27.02.2018 | Гісторыя

ЛітБел ССР — «а гэта што за звер»?

27 лютага 1919 года было абвешчанае, напэўна, самае дзіўнае з усіх дзяржаўных утварэнняў, якія калі-небудзь існавалі на беларускіх землях, — ЛітБел ССР. І гэтая «рэспубліка» насамрэч выглядае вельмі ўжо недарэчна: беларусы і літоўцы раптам вырашылі аб’яднацца. А потым гэтак жа імкліва вырашылі не аб’ядноўвацца, і ЛітБел імгненна зрабілася здабыткам гісторыі. Што гэта было?

Map_of_LBSSR_1919_(be)

ЛітБел на мапе, 1919 г.

Бліжэй да канца бурнага 1918 года палітычная абстаноўка ў свеце змянялася імкліва. Заканчвалася Першая сусветная вайна, блок саюзнікаў Германіі і саму яе чакала «гора пераможаным». Брэсцкі мір, які аддаў Беларусь пад уладу кайзера, рабіўся не больш чым непатрэбнай паперкай, і на вялікіх тэрыторыях былой Расійскай імперыі зноў усталёўвалася нешта накшталт вакууму ўлады. Які неадкладна пачалі запаўняць бальшавікі.

Па меры таго як іх войскі прасоўваліся ўсё далей на захад, усё вастрэй паўставала пытанне дзяржаўнасці на занятых землях. Ленін бачыў рашэнне праблемы ў стварэнні часовых нацыянальных урадаў, што, па ідэі, мусіла ўмацаваць уладу і пазбегнуць абвінавачанняў у захопніцкай палітыцы — улады ж мясцовыя! Так ці інакш, ужо да канца лістапада 1918 года савецкія рэспублікі былі створаныя ў Літве, Латвіі і Эстоніі (а Украінская ССР была арганізаваная годам раней, яшчэ восенню 1917-га). З афармленнем «улады» ў Беларусі давялося павазіцца, яшчэ ў канцы 1918 года беларускія землі былі юрыдычна аформленыя як Заходняя вобласць у складзе РСФСР, але менш чым праз месяц было вырашана, што абвяшчэнне Беларускай савецкай рэспублікі «палегчыць класавую барацьбу пралетарыяту з буржуазіяй», і ў імя гэтай самай барацьбы вырашылі «незалежнасць» усё ж такі даць. І 31-31 снежня VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП (б) абвясціла сябе I з’ездам КП (б) Беларусі — на карце ўпершыню з’явілася БССР.

Праўда, праблемы ў новай рэспублікі з’явіліся адразу ж з моманту стварэння. Камуністы на месцах як прагаласавалі за стварэнне ССРБ, так і практычна неадкладна пачалі спрабаваць з яе выйсці — так, 9 студзеня Віцебскі губернскі партыйны камітэт адправіў прадстаўніка ў Маскву з просьбай забраць губерню назад у Расію, гэтак жа зрабiлi Магілёўская і Смаленская губерні. 16 студзеня 1919 года просьба была задаволеная, і рэспубліка недалічылася трох губерняў.

І тут у маскоўскага кіраўніцтва з’явілася ідэя. Раз ужо наваствораную рэспубліку паменшылі ўдвая, чаму б ізноў не павялічыць яе? Напрыклад, аб’яднаўшы з Літвой. І назваўшы… ну хоць бы ЛітБел. Зразумела, ніякія «шырокія народныя масы» Беларусі і Літвы гэтага аб’яднання не жадалі хоць бы таму, што сэнс такіх перастановак быў больш чым цьмяным. Нават мясцовыя партыйныя арганізацыі не мелі да ўтварэння ЛітБел аніякага дачынення.

Навошта была новая рэспубліка наогул? Некаторыя гісторыкі мяркуюць, што аб’яднаная літоўска-беларуская «дзяржава» стала б дастаткова моцнай, каб супрацьстаяць на захадзе Польшчы. Аргумент, шчыра кажучы, так сабе. Абсалютна ўсе ваенныя пытанні вырашаліся не ў Мінску, не ў Вільні, а выключна ў Маскве, і дэлегаваць ваенную ўладу навастворанай рэспубліцы ніхто, зразумела, не збіраўся. Пастаўлены на беларускай тэрыторыі ваенным камісарам А. Мяснікоў за ўвесь час існавання рэспублікі не праводзіў ніякіх самастойных дзеянняў і не прымаў рашэнняў. Таму ўсур’ёз разважаць пра нейкае павелічэнне ваеннай моцы ЛітБел было б бессэнсоўна, бо ніякага самастойнага войска «дзяржава» не мела. Мясцовыя ўлады не маглі не тое што наладзіць абарону — не ў іх кампетэнцыі было нават прадухіліць дзікае казнакрадства ў арганізацыях, якія падпарадкоўваліся непасрэдна цэнтру, хоць пра яго было добра вядома.

А раз ваенная моц тут ні пры чым, мае сэнс паспрабаваць высветліць сапраўдныя абставіны гэтага дзіўнага аб’яднання. Напрыклад, тэрытарыяльнае пытанне. Той факт, што ў студзені 1919 года ў Беларусі забралі тры губерні, практычна палову першапачатковай тэрыторыі, радаваць мясцовых не мог. Перад савецкім урадам паўставала пытанне аб размежаванні паміж ССРБ і савецкай Літвой. Галоўнай перашкодай, як звычайна, была Вільня, праблема прыналежнасці горада і Віленскага краю паўстала яшчэ ў 1918 годзе. Так, па некаторых звестках, першы кіраўнік ССРБ Зміцер Жылуновіч адмаўляўся падпісаць маніфест аб стварэнні рэспублікі, пакуль у яе не ўключаць Віленшчыну. А прадстаўнікі Літвы, у сваю чаргу, прэтэндавалі на значную частку Гродзенскай губерні. Кіраўніцтва Савецкай Расіі не бачыла для сябе прымальнага выхаду ў гэтай сітуацыі — стаўшы на адзін з бакоў, яно аўтаматычна настройвала супраць сябе іншую з непрадказальнымі наступствамі. Адзіным спосабам не дзяліць землі было якраз славутае аб’яднанне дзвюх рэспублік у ЛітБел. Ва ўсякім выпадку, гэтае тлумачэнне выглядае нашмат больш пераканаўчым, чым «афіцыйная версія» Свярдлова, які заяўляў, што «матывам стварэння адзінай Беларуска-Літоўскай рэспублікі з’яўляецца імкненне ЦК зберагчы гэтыя рэспублікі ад праявы ў іх нацыяналістычна-шавіністычных памкненняў». Калі б усё было так проста, то, напрыклад, Карабахскі канфлікт было б лёгка патушыць, проста аб’яднаўшы Арменію і Азербайджан.

Пасля аб’яднання, дарэчы, ніхто са значных дзеячаў ССРБ ці больш ранняй Заходняй вобласці ў склад урада ЛітБел не ўвайшоў. Уласна, беларускіх камуністаў практычна адхілілі ад пытанняў дзяржаўнага будаўніцтва. Усе асноўныя пасады ў кіраўніцтве занялі літоўцы ці палякі — В. Міцякевіч-Кансукас, З. Алекса-Ангарэцiс, С. Берсан, Ю. Ляшчынскi, I. Уншлiхт. Нават у такой «дробязі», як назва, савецкае кіраўніцтва «падыграла» Літве. Улічваючы размяшчэнне назваў дзвюх рэспублік па алфавіце, дзяржаве варта было называцца БелЛiт, і менавіта так называлася рэспубліка спачатку. Аднак пазней узяў верх варыянт «ЛітБел».

Сталіцай рэспублікі была абраная Вільня, а не Мінск, што супярэчыла і стратэгічным, і палітычным меркаванням: да Вільні патэнцыйнаму суперніку з Захаду было дайсці непараўнальна прасцей, а ў Мінску савецкая ўлада карысталася большай падтрымкай, чым на Віленшчыне. Так ці інакш, справа была зробленая, і ў лютым 1919 года было заканадаўча аформленае стварэнне Літоўска-Беларускай СССР у складзе Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай і часткі Сувалкскай губерняў з агульным насельніцтвам у 4 мільёны чалавек.

Канчатковае зацвярджэнне новай «дзяржавы» адбылося 27 лютага 1919 года. Хоць які суверэнітэт беларускага боку быў прадстаўлены толькі ў Мінскай губерні і Вілейскім павеце Віленскай губерні. На іншай тэрыторыі ЛітБел улада належала непасрэдна ўраду, у якім, як мы памятаем, беларусаў не было. Пры гэтым адзінства не было і следу — Мінская губерня кіравалася максімальна самастойна, раілася больш з Масквой, чым з Вільняй, і ў цэлым ўяўляла сабой «дзяржаву ў дзяржаве». Літоўскія палітыкі глядзелі на гэта скрозь пальцы, маўкліва прызнаючы права на такія дзеянні наўзамен таго, што беларусы не мелі наогул ніякага ўплыву на «літоўскую» частку краіны. Штучнасць і нежыццяздольнасць такога аб’яднання была бачная няўзброеным вокам. Беларускія землі былі для літоўскага кіраўніцтва ЛітБел чымсьці чужым і малаважным, таму навязаная Масквой у тым жа лютым перадача ў склад РСФСР Рэчыцкага павета Мінскай і Дзісенскага павета Віленскай губерні пярэчанняў не выклікала.

Пячатка ЧК ЛітБел, 1919 г.

Пячатка ЧК ЛітБел, 1919 г.

Не атрымалася і адгарадзіцца новай рэспублікай ад Польшчы. Палякі выдатна разумелі фактычную «незалежнасць» ЛітБел і дзейнічалі так, быццам перад імі ўсё тая ж Савецкая Расія. У сярэдзіне красавіка польскія войскі перайшлі ў наступ і праз чатыры дні ўзялі Вільню (як і варта было чакаць, стратэгічнае размяшчэнне новай сталіцы было вельмі няўдалым). Стварэнне ўрадам рэспублікі Савета абароны ЛітБел і перадача яму ўсёй улады сітуацыю не выправіла. 1 чэрвеня быў заключаны ваенны саюз ужо паміж усімі савецкімі рэспублікамі. Толку было прыкладна столькі ж, гэта значыць ніколькі: у ліпені 1919 года праціўнік падышоў да Мінска.

Як толькі запахла смажаным, цана самастойнасці рэспублікі стала яшчэ больш ясная — у ліпені ў Мінск прыехаў сябра Рэўваенсавета Заходняга фронту Іосіф Сталін і запатрабаваў распусціць цэнтральныя органы ўлады ЛітБел ССР. 8 жніўня быў заняты Мінск, а 27 жніўня — Зарасай, апошні горад рэспублікі. Прадпрыемства час было згортваць, дэклараванай задачы буфера літоўска-беларуская «дзяржава» не выканала. Тым не менш фармальна яно яшчэ працягвала існаваць. Аднак у жніўні пачала працу Ліквідацыйная камісія эвакуяваных устаноў Літвы і Беларусі.

Такім чынам, час, адведзены на жыццё гэтаму дзіўнаму дзяржаўнаму ўтварэнню, склаў каля шасцi месяцаў.

Адзіным «пазітыўным» вынікам існавання ЛітБел стала істотнае ўразанне самастойнасці мясцовых кампартый і іх большае падпарадкаванне волі Масквы. Паўнавартасны дзяржапарат рэспублікі так і не быў створаны. Але гісторыя беларускай дзяржаўнасці папоўнілася яшчэ адной, вельмі незвычайнай, старонкай.

Дзяніс Буркоўскі, budzma.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 27.03 — 09.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Выстава «Дух Полацка» ў Вільні

  • 27.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 27.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 27.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 27.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 27.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип