«Літоўскі дзікун». Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі.


«Tryzub i Pahonia»

Ягайла ўмеў здзіўляць публіку на Кракаўскім двары: свечкі для Д’ябла, забабоны, незразумелая мова, любоў да лазні і паляванняў, але... цвярозы лад жыцця. Яго бачылі марыянеткай, а ён заснаваў дынастыю ды паклаў пачатак аб’яднанню земляў Польшчы, Літвы і Русі. Перажыў сяброў, ворагаў і трох жонак. Менеджар, палітык і лідар, які па-ранейшаму чамусьці для нас — «паляк», для палякаў — «ліцвін».

Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.