Гэта стала вядома з апублікаванага МУС закона «Аб устанаўленні пералікаў арганізацый і іншых структур, нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі.
Згодна з Дадаткам 2 да Пастановы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь 28.10.2022 № 271, калабарацыянісцкім прывітаннем з’яўляецца сімвал 13-га Беларускага паліцэйскага батальёна пры СД і 30-й грэнадзёрскай (пяхотнай) дывізіі Вафэн-СС (руская № 2, яна ж — беларуская № 1) нароўні з нацысцкім партыйным прывітаннем «Хайль Гітлер», якое суправаджаецца ўзняццем правай рукі з распрастанай далонню з ўсклікам «Жыве Беларусь» і водгукам «Жыве».
Ці датычыцца гэтая пастанова толькі вайсковага фармавання часоў Другой сусветнай — пакуль невядома.