• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
03.05.2016 | Адукацыя

Лукашэнка правёў нараду аб карэкціроўцы правілаў прыёму ў ВНУ

Аляксандр Лукашэнка патрабуе ўлічваць патрэбы эканомікі пры падрыхтоўцы спецыялістаў і наборы абітурыентаў у навучальныя ўстановы.

Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе па пытаннях карэкціроўкі правілаў прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, чаму надае такую пільную ўвагу уступнай кампаніі. «Для людзей, для будучыні нашай краіны гэта найважнейшы этап. Няма спецыялістаў — няма краіны. А спецыялістаў мы рыхтуем перш за ўсё ў ВНУ», — сказаў ён.

Лукашэнка падкрэсліў, што дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў будзе старанна працаваць, каб вырашаць узнікаючыя праблемы. «Гэтаму трэба надаваць неаслабную ўвагу», — перакананы кіраўнік дзяржавы.

Тэма паступлення ў ВНУ і раней абмяркоўвалася на прэзідэнцкім узроўні. «У свой час мы пайшлі на радыкальныя рэформы ва ўступнай кампаніі, замяніўшы экзамены на цэнтралізаванае тэставанне, — адзначыў кіраўнік краіны, звярнуўшы ўвагу, што да гэтага часу існуюць розныя пункты гледжання па гэтым пытанні. — Але няма значнай перавагі меркаванняў ні ў адзін, ні ў іншы бок. Ёсць тыя, хто за ЦТ, і нямала тых, што выступае за ранейшыя формы экзаменаў. Дзесьці, асабліва ў творчых ВНУ, мы спрабавалі сумясціць ЦТ са звычайнымі формамі экзаменаў. Сёння мы, ды і я ў тым ліку, далёка не адназначныя ў меркаванні па гэтым пытанні. У мяне няма перавагі да якой бы там ні было форме ўступных выпрабаванняў, таму я больш арыентуюся на вас, на грамадства».

Аляксандр Лукашэнка таксама нагадаў аб дамоўленасці штогод, перш за ўсё праз дзейнасць камісіі па кантролі за ўступнай кампаніяй, аналізаваць яе ход, аж да драбнюткіх нюансаў, рабіць высновы і ўносіць пры неабходнасці змены, у тым ліку і ў правілы паступлення ў ВНУ.

Пры гэтым кіраўнік заявіў, што галоўнае — гэта, вядома ж, патрэбнасці ў эканоміцы, сацыяльнай сферы, ахове здароўя, адукацыі, сельскай гаспадарцы, прамысловасці. «Мы будзем заўсёды зыходзіць з гэтай патрэбнасці па колькасным і якасным складзе нашых абітурыентаў, будучых студэнтаў», – удакладніў кіраўнік дзяржавы.

«Вы прапануеце, каб адбор, крытэрыі былі сур’ёзнымі, калі мы льгатуем якую-небудзь катэгорыю, да прыкладу, пераможцаў алімпіяд. Калі спартоўцы — то ўжо маюць пэўныя спартыўныя дасягненні, паколькі яны будучыя трэнеры і павінны ў гэтай сферы не проста разбірацца, а мець свае дасягненні. Гэта значыць, падрыхтаваны цэлы шэраг прапаноў. І паколькі ў мяне па некаторых пытаннях няма адназначнага меркавання, я вырашыў па кожным пытанні арганізацыі ўступнай кампаніі паслухаць вас», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік краіны таксама запатрабаваў правесці ўступную кампанію зладжана і дакладна.

У нарадзе прымаюць удзел віцэ-прэм’ер Наталля Качанава, міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, старшыня рэспубліканскай рады рэктараў вышэйшых навучальных устаноў, рэктар БДЭУ Уладзімір Шымаў

БелТА

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Кіно

Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва

Беларускія вучоныя перадалі ў дзяржархіў зняты 60 гадоў таму дакументальны фільм «Старажытны беларускі народны тэатр». ...

valiancina_shauchenka
Культура

Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Культура беларускай дудкі на Гродзеншчыне» будзе ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ

У залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь зараз працуе выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»

Гэта не мы пішам тэксты. Гэта тэксты гадуюць — і ратуюць — сваіх райтараў. У новым выпуску падкасту «Літрадыё»...

Апошнія навіны

    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    Грамадства Асоба
    Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 27-28 траўня
    Грамадства Літаратура
    Паўдзельнічай ў конкурсе ад выдавецтва «Тэхналогія» і атрымай кнігу «На што хварэў Скарына» бясплатна
    Вандруем разам
    Вандруем з «Будзьма!»: што паглядзець у Лагішыне і Пагосце-Загародскім
    Гатуем з «Будзьма!» Навіны "Будзьма!"
    Кулеш па-палеску. Каша часоў Баторыя для вандровак і паходаў
    Замежжа
    Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    Грамадства
    Абвешчаны збор сродкаў на стварэнне надмагільнага помніка Змітраку Бядулю
    Грамадства Музыка
    Першаму пілоту падрыхтавацца! Фонк па-беларуску і рок-рэлізы тыдня

Афіша

  • 29.05 — 28.05

    Беларускія выдаўцы і літаратары на міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве

  • 29.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 29.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 29.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 29.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 29.05 — 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 29.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 29.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму варта шанаваць Каліноўскага? Разбураем міфы, створаныя прапагандай
    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип