Ля Купалаўскага — «Ноч паэзіі» з удзелам Арлова і Хадановіча, у парках — купальскія гулянні

06.07.2018 Культура

Купальскія гулянні 6 ліпеня ў сталіцы разгорнуцца ў парку імя 900-годдзя Мінска і Лошыцы, паведамляе БЕЛТА.

Image result for купалаўскі тэатр

Гасцей чакаюць купальскія цуды, выступленні артыстаў і смачныя пачастункаў, будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі. У праграме значацца карагоды, танцы, народныя абрады. У ліку запрошаных гасцей – фальклорныя калектывы «Шляхта», «Багач», «Кабеты», «Велiс», «Святкi», «Шчодрыца». Мерапрыемствы пройдуць з 17.00 да 22.00.

А на тэрасе кавярні «Аўстэрыя Уршуля» ля Купаўскага тэатра ўвечары ладзіцца «Ноч паэзіі».

«Згодна з народным павер’ем, дрэвы ў ноч з 6 на 7 набываюць вялікую чароўную моц, травы ажываюць і напаўняюцца лекавай, магічнай сілай, а людзі ў гэту ноч ачышчаюцца ад праблем і нягод. Янка Купала, які нарадзіўся 7 ліпеня, недарэмна абраў сабе ў псеўданім назву гэтага свята: паэт хацеў здабыць шчасця і для сябе, і для свайго роду», адзначаеццана сайце Купалаўскага тэатра.

У імпрэзе возьмуць удзел Уладзімір Арлоў, Кася Камоцкая, Наста Кудасава, Андрэй Хадановіч, якія прачытаюць свае ўлюбёныя вершы.

Пачатак а 19-й.