23 красавіка ў межах “Тыдня гісторыі” у школе № 54 г. Мінска праходіла свята – “Гісторыя: традыцыі і сучаснасць”, на якое і завітаў лялечны тэатрык “Лямцавая батлейка”. Замест аднаго з урокаў дзеткі 5-ых класаў паглядзелі спектакль “Мама Му чытае і прыбірае” паводле кніг шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр.
Перад спектаклем настаўніца гісторыі расказала дзецям пра беларускі традыцыйны лялечны тэатр – батлейку, а таксама пра “лямец” і пра беларускае традыцыйнае рамяство – валянне з воўны. Цікавая была сустрэча – дзеці атрымалі новыя веды і пабачылі незвычайны спектакль – карыснае з прыемным разам! А яшчэ ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” і Саюза пісьменнікаў былі ўручаныя некалькі кніг на гістарычныя тэмы для школьнай бібліятэкі.
Дзякуй! Да пабачэння! Да новых сустрэч! Чытайце кніжкі на роднай мове!
Калі Вы жадаеце, каб вясёлая Мама Му, у выкананні лямцавай батлейкі прыехала да вас у вашую школу ці бібліятэку і арганізавала сапраўднае шоў для дзетак альбо дарослых, пішыце на скрыню razam@budzma.org, і ваш зварот не застанецца без увагі.
Спектакль “Мама Му” ўжо прайшоў з посьпехам у розных гарадах і рэгіёнах Беларусі (Мінск, Брэст, Дзяржынск, Слуцк, Заслаўе, Ждановічы, Мар’іна Горка, Кобрын, Рагачоў, Гродна). А патэнцыйным арганізатарам паведамляем, што пастанова разлічана на школьнікаў малодшага ўзросту.
Коратка пра аўтарку. Юя Вісландэр (Jujja Vislander) – шведская дзіцячая пісьменніца (нарадзілася ў 1944г.), вядомая сваімі вясёлымі гісторыямі аб цудоўнай і адважнай гарэзе – карове Маме Му, яе сябру-хвальку Крумкачу, ды іх сумесных прыгодах. У 2005 г. творчы дуэт Юі і Тумаса Вісландэраў быў угараваны прэміяй імя Астрыд Ліндгрэн.
Тэгі: Мінск