«Ляпис Трубецкой» прэзентавалі кліп на песню «Не быць скотам» (відэа)

07.11.2011 Музыка

Кліп на песню «Не быць скотам» гурта «Ляпис Трубецкой» быў прэзентаваны 7 лістапада.

Гэта першы сінгл з будучага альбома «Ляпісаў» і першая песня ў гісторыі забароненага ў Беларусі гурта, напісаная яе лідарам на верш другога аўтара — Янкі Купалы («Хто ты гэткі», 1908).

У кліпе паказаныя беларусы стагоддзя таму — у пачатку ХХ ст.: рабочыя, сяляне, інтэлігенцыя, салдаты. Яны не жадаюць быць скотам. У відэа кідаюць кактэйль Малотава. Сканчаецца відэашэраг кадрамі пад бел-чырвона-белым сцягам.

Новы альбом мае выйсці ў 2012 годзе.

«Я не хачу быць бязмоўнай скацінай, жуйнай жывёлай, абыякавай да ўсяго, што адбываецца ў Беларусі», — кажа Сяргей Міхалок.