• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.09.2017 | Адукацыя

Лятучы ўніверсітэт абвяшчае набор на новы навучальны год!

Да 10 кастрычніка прымаюцца заяўкі на курсы Лятучага ўніверсітэта першага семестра новага навучальнага года. Да ўдзелу прапануецца шырокае кола тэмаў, з якімі працуюць беларускія інтэлектуалы, даследчыкі і практыкі. У гэтым годзе асноўны акцэнт будзе скіраваны на разуменне, аналіз і практычныя падыходы да сацыяльнага жыцця, інстытутаў і актуальных з’яваў, якія складаюць сучаснае беларускае грамадства. У межах прапанаваных курсаў будуць прадстаўленыя розныя школы і метады аналіза, тэарэтычныя і практычныя падыходы, якія рэалізуюцца ў інтэлектуальным полі Беларусі: сацыяльная крытыка, рэфлексія, метадалогія, культурная палітыка ды інш.. Слухачы будуць мець магчымасць разабрацца з актуальнымі з’явамі  жыцця, зразумець іх карані і асвоіць метады мысленчай і практычнай дзейнасці.

LU

З 2016 года працуюць два ўзроўні адукацыі ў Лятучым універсітэце.

Першы ўзровень: адкрытыя курсы для слухачоў Лятучага ўніверсітэта. Ён працуе як прастора засваення розных падыходаў у мысленні, гуманітарных і інтэлектуальных практык, знаёмства з актуальнымі і ўнікальнымі напрамкамі сучаснай беларускай думкі, пошуку свайго Настаўніка. У першым семестры гэтага ўніверсітэцкага года  Лятучы ўніверсітэт прапануе наступныя курсы першага ўзроўню:

  • “Сучасная сацыяльная крытыка і аналіз” Ігар Падпорын
  • “Інстытуты мыслення: цыкл жыцця ідэй і іх функцыянаванне ў грамадстве” Уладзімір Мацкевіч
  • “Тэхнікі сімвалічнай інтэрпрэтацыі: грунт дыскурс-аналіза” Аляксандр Сарна, Павал Баркоўскі
  • “Адкрытыя дадзеныя ў 7 пытаннях” Аліна Радачынская
  • “Тэорыя зменаў”: інстытуты, супольнасці і паўсядзённасць” Тацяна Вадалажская, Андрэй Ягораў
  • “Цывілізацыйная і культурная спадчына Візантыі” Алег Дзярновіч

Цягам года будуць працаваць некалькі семінараў, накіраваных на  распрацоўку ідэй, крытыку і абмеркаванне актуальных пытанняў і з’яваў. Аб семінарскіх сустрэчах будзе абвяшчацца асобна.

У мінулым годзе з’явілася дадатковая магчымасць адукацыі праз дыстанцыйную платформу Лятучага універсітэта (http://dp.fly-uni.org/). На ёй прадстаўленыя курсы Уладзіміра Мацкевіча, Ліліі Ілюшынай, Вольгі Орышавай, Ігара Бабкова, Галіны Русецкай, Тацяны Вадалажскай, Тацяны Мішаткінай, Ірыны Дубянецкай і Міхала Анемпадыстава. Там жа можна знайсці шэраг публічных лекцый па самых розных пытаннях: будучыня, паэзія, герменэўтыка, этыка, блокчэйн і г.д..

Другі ўзровень: школы Магістраў Гульні. Школы Магістраў Гульні ствараюць дадатковую ступень у структуры адукацыі Лятучага ўніверсітэта, якая разлічана на супольную інтэлектуальную працу невялікіх групаў у шчыльнай камунікацыі з Настаўнікамі – беларускімі мыслярамі і інтэлектуаламі. Школы пачалі сваю працу з студзеня 2016-га і разлічаны на два з паловай гады (па травень 2018-га года). Яны ўжо сфармавалі свой шлях, стыль мыслення і адмысловую супольнасць. Але да некаторых з школ ёсць магчымасць далучыцца ў гэтым годзе. Для гэтага трэба падаць заяўку і прайсці сумоўе з кіраўніком школы.

Падрабязнасці праграмы – ГЛЯДЗІЦЕ ПА СПАСЫЛЦЫ.

 УМОВЫ:

  • Заяўкі прымаюцца да 10 кастрычніка.
  • Усе заняткі бясплатныя
  • Заняткі будуць праходзіць па вечарох  у працоўныя дні
  • Па дадатковых пытаннях можаце звяртацца па адрасе [email protected] 

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Кіно

Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва

Беларускія вучоныя перадалі ў дзяржархіў зняты 60 гадоў таму дакументальны фільм «Старажытны беларускі народны тэатр». ...

valiancina_shauchenka
Культура

Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Культура беларускай дудкі на Гродзеншчыне» будзе ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ

У залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь зараз працуе выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»

Гэта не мы пішам тэксты. Гэта тэксты гадуюць — і ратуюць — сваіх райтараў. У новым выпуску падкасту «Літрадыё»...

Апошнія навіны

    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    Грамадства Асоба
    Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 27-28 траўня
    Грамадства Літаратура
    Паўдзельнічай ў конкурсе ад выдавецтва «Тэхналогія» і атрымай кнігу «На што хварэў Скарына» бясплатна
    Вандруем разам
    Вандруем з «Будзьма!»: што паглядзець у Лагішыне і Пагосце-Загародскім
    Гатуем з «Будзьма!» Навіны "Будзьма!"
    Кулеш па-палеску. Каша часоў Баторыя для вандровак і паходаў
    Замежжа
    Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    Грамадства
    Абвешчаны збор сродкаў на стварэнне надмагільнага помніка Змітраку Бядулю
    Грамадства Музыка
    Першаму пілоту падрыхтавацца! Фонк па-беларуску і рок-рэлізы тыдня

Афіша

  • 29.05 — 28.05

    Беларускія выдаўцы і літаратары на міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве

  • 29.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 29.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 29.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 29.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 29.05 — 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 29.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 29.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму варта шанаваць Каліноўскага? Разбураем міфы, створаныя прапагандай
    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип