• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.06.2016 | Грамадства

Легалізаваны эксгібіцыянізм: асалода ад візуальнага

Дзе самалюбаванне заахвочваецца, кожны можа раздзецца па ўласным жаданні, а падгляданне робіцца модным спосабам бавіць час.

Instagram – знакавы феномен інфармацыйнага грамадства і ўвасабленне трыумфу візуальнасці. Кіно, рэклама, ТБ, інтэрнэт-медыі – зрокавыя вобразы ўсюдыісныя. Гэта прывяло, на думку пісьменніцы і мастацтвазнаўцы Сьюзан Зонтаг, да з’яўлення «хранічнага вуаерызму» ў адносінах паміж чалавекам і навакольным светам. Візуальнае ўспрыманне нічым не апасродкаванае. Вобразы дакучаюць, іх уплыву складана пазбавіцца. Нават не маючы жадання глядзець і прапускаць праз сябе, чалавек аказваецца вымушаным, бо візуальнае татальнае. Але ў выпадку з Instagram ён хоча глядзець.

Крыніца фота — прадказальна, instagram.com

Даследчык кінематографу Крысціян Метц называў кіно «прарэхай у сацыяльнай тканіне, разрывам, з якога вызіраюць рэчы крыху больш вар’яцкія, чым тыя, якія займаюць астатні наш час». З той прычыны, што кіно з моманту свайго з’яўлення «легалізавала» практыкі падглядання і асалоды праз візуальныя вобразы. Здаецца, сёння наша любімая сацыяльная сетка таксама дазваляе дакрануцца да «трохі вар’яцкіх рэчаў», ды яшчэ і робіць гэта must’ам для прасунутага індывіда.

Вуаерызм – захапленне падгляданнем, паглынаннем візуальных вобразаў – ёсць дыяметральнай супрацьлегласцю эксгібіцыянізму, захапленню ад быцця пабачаным. Як у кіно, так і ў фатаграфіі глядач падаўляе свой эксгібіцыянізм і пераносіць падаўленае жаданне на акцёра, мадэль. Але сустрэча эскгібіцыяніста і вуаерыста ніколі не адбудзецца: яны «размінуліся», таму што пасярэднікам гэтай сустрэчы стаў экран.

У гэтай немагчымасці сустрэчы закладзеная магутная крыніца асалоды. Бо самае моцнае жаданне і не мусіць мець рэальнага аб’екта. Усе рэальныя аб’екты – толькі заменнікі, у той час як жаданне пераследуе адзіную сапраўдную мэту – уяўную, якая заўсёды вабіць і ўцякае. Гэты механізм забяспечвае бесперапыннасць і пастаяннае ўзнаўленне жадання глядзець, незадаволенасць, але і патрэбу ў аб’екце-заменніку.

Акрамя асалоды ад недасяжнай фантазіі візуальнае прапануе нам асалоду праз Іншага. Філосаф Славай Жыжак заўважыў, што «ў кожнага сумленнага чалавека ёсць глыбокая патрэба ў тым, каб знайсці суб’екта, які верыў бы замест яго; калі Іншага прыносяць у ахвяру замест мяне, я ахвярую сабой праз Іншага; калі Іншы дзейнічае замест мяне, я сам дзейнічаю праз Іншага; калі Іншы атрымлівае асалоду замест мяне, я сам атрымліваю асалоду праз Іншага». У дачыненні да Instagram гэта дзейнічае гэтаксама, як з любымі іншымі візуальнымі вобразамі: гэта поспех, эмоцыі, катарсіс, жыццё праз Іншага.

З візуалізацыяй вобразу сацыяльнага поспеху адбываецца «дэмакратызацыя нарцысізму»: жаданне быць убачаным і ўхваленым узводзіцца ў норму. У інтэрнэт-асяроддзі чалавек захоплены мноствам варыяцый ідэальнага «Я» і бясконцай колькасцю ідэнтыфікацый. Ён стварае свайго жаданага двайніка ў адпаведнасці з экраннымі вобразамі, зададзенымі модай. Пры гэтым адхіленне ад ідэальнага вобразу недапушчальнае. Нарцысізм абыякавы да рэальнасці, у якой аб’ектыўна існуюць недахопы і шорсткасці. Ён патрабуе стварэння штучнага эратызаванага бачання свету, якое фармуе наша ўспрыманне і пакеплівае з эмпірычнай рэальнасці.

Дзякуючы магчымасці ў любы час пачаць або спыніць кантакт, глядач набывае ілюзію ўлады над аб’ектам. Але ўлада аўтара здымкаў першасная: ён можа паказаць толькі той ракурс і толькі той фрагмент сваёй рэальнасці, які лічыць патрэбным. Кантэнт Instagram быццам і не імкнецца да праўдападобнасці: часцей за ўсё рэальнасць прадстаўленая ў больш выгадным святле, ракурсе і аб’ёме без імкнення да адлюстравання рэальных уласцівасцяў арыгінала. Прастора ідэалаў аказваецца ўяўнай, і ад гэтага імкненне да яе робіцца ўсё больш нястрымным.

Тэндэнцыі, народжаныя Instagram, распаўсюджваюцца значна шырэй за саму віртуальную пляцоўку і нават пераадольваюць межы анлайну, робячыся эталонамі ладу жыцця, выгляду і асабістых каштоўнасцяў.

Сёння час кароткіх апавяданняў. Ты ёсць, пакуль расказваеш гісторыю, пакуль цябе хочуць слухаць. А лепш – глядзець. Што ж, час запосціць новую фотачку.

 

Марыя Караткевіч

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Забавы

Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі

Як добра вы ведаеце мясціны, дзе нарадзіліся і жылі знакамітыя беларусы? Давайце праверым!  Прапануем прайсці...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце

Анлайн-каталог карцін рэпрэсаваных мастакоў стварылі ў «Доме творцаў». Вось ужо больш як год гэты праект Сержука...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў

Арабскі срэбны дырхем, якому 1250 гадоў, знойдзены падчас раскопак на месцы старога Менска. Пра цікавую знаходку...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае

Адэпты «русского мира» накінуліся на святога Губерта — нябеснага заступніка Гародні і галоўны сімвал яе еўрапейскасці....

Апошнія навіны

    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    Грамадства
    «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    Мастацтва
    Не толькі пісьменнік, але і мастак: у Віцебску пройдзе выстава малюнкаў Васіля Быкава
    Музыка
    Кацярына Ваданосава, Relikt, ZUJ і B:N. Абвешчана праграма фестывалю «Bardauskaja Vosień 2023»
    Літаратура
    Новы сайт Kamunikat.org: яшчэ больш кніг і магчымасцей
    Музыка
    «Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»
    Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі

Афіша

  • 29.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя фотакнігі «Minsk» у Варшаве

  • 28.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 28.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Галіны Рудніцкай пра беларускую народную вышыўку ў Мінску
  • 28.09Прэзентацыя беларускага нумара часопіса «Tygiel Kultury» ў Лодзі
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 29.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип