«Лёшкава святло». Гурт «НагУаль» выпусціў песню ў памяць пра Аляксея Стрэльнікава

28.12.2022 Музыка

Мінскі псіха-фолк-гурт «НагУаль» выпусціў песню «Лёшкава святло», якую прысвяціў культурнаму дзеячу Аляксею Стрэльнікаву.



«Лёша, дарагі сябар, гэтая музыка для цябе. Яна нарадзілася тады, калі цябе не стала на гэтай зямлі. Твае прамяні будуць нам свяціць, твая пяшчота і бясконцая непасрэднасць будуць дапамагаць нам і натхняць. Шкада, што так здараецца. Лёшу Стрэльнікаву ад «НагУаль». Песня «Лёшкава святло», — напісаў саліст калектыву Леанід Паўлёнак.

Нагадаем, тэатральны крытык, журналіст і рэжысёр Аляксей Стрэльнікаў трагічна загінуў 17 снежня. Яму было 39 гадоў.