Людзі на балоце. Гамельчукі «TORF» выпусцілі песню і кліп пра сучасную атмасферу ў краіне

17.07.2020 Музыка

Музыкі з былога ТТ34 стварылі новы гурт і знялі стылёвы чорна-белы кліп на песню з такой беларускай назвай — «Людзі на балоце».


Амаль год таму ў вк-пабліку аднаго са старэйшых гомельскіх цяжкіх гуртоў ТТ34 з’явілася абʼява ад імя вакаліста пра закрыццё праекту. Аніякіх навінаў і каментароў ад іншых удзельнікаў калектыву не было. Але сёння новы гурт TORF, створаны ключавымі музыкамі легендарнага гурта, прадставіў сваё дэбютная відэа, якое знята без мантажных склейкаў.