• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
31.05.2022 | Грамадства Літаратура

МА-МА. Локусы жаночага і сямейнага ў паэтыцы Тані Скарынкінай

У новым зборніку Тані Скарынкінай «Yesмамочка», які сёлета пабачыў свет у межах выдавецкай ініцыятывы «Пфляўмбаўм», аўтарка прапануе чытачу прычасціцца да міфа пра сваю маці. Міфа, напэўна, усеагульнага, зразумелага ды блізкага самым розным дочкам і сынам. Міфа, у стварэнні якога маці самі з задавальненнем бяруць удзел. Пра зборнік «Yesмамочка» піша на budzma.org Ганна Горн.


112.png

У новай кнізе Тані Скарынкінай «Yesмамочка», сабранай аўтарам з твораў пра маці, акрамя асабістай храналогіі апошніх сямі гадоў, захаванай застаецца і асабістая геаграфія паэткі. Картаграфічны рух паэтычнага позірку хаатычны — Таня Скарынкіна не займаецца паслядоўным апісаннем закуткоў і жэстаў дома, у яе няма задачы зафіксаваць усё «як было», нічога не ўпусціць.

115.jpg

Паэтычнае слова, нібы сейсмограф, улоўлівае пачуццёвыя ваганні асяроддзя. Тут немагчыма выбудаваць і / або аднавіць траекторыю руху, але можна — здагадвацца, толькі па фрагментах. Пачатковы верш зборніка задае тон:

Я иду вперёд по снегу
вижу многие следы 

<...>

вижу птичьи и собачьи
вижу непонятно чьи («Я иду вперёд по снегу», c. 3)

Таня Скарынкіна даследуе месца і суб’ектнасць / аб’ектнасць тых, хто пражывае на «сумеснай тэрыторыі». Межы дзвюх краін — маці і дачкі — аказваюцца размытымі, яны перавызначаюцца ў кожным дыялогу, фразе ці жэсце. Балючыя перасячэнні і зрушэнні (унутры)сямейнага ды асабістага іншы раз прытупляюцца, часам — запаляюцца зноў. Таня Скарынкіна цягнецца на мяжу (ад) сябе, усё далей ад свайго дома, але немінуча аказваецца ля іншага краю прасторы — у немагчымасці пераадолець, вырвацца за межы матчына-даччыных адносін.

У сітуацыі раз’яднання дом абязлюдзеў, стаў заціснутым паміж паверхамі такіх жа дзікіх глухіх лясоў.

я-то двигаюсь как волк по периметру квартиры
не останавливаясь
вытаптываю поляну на 2-м этаже дикого леса
без деревьев («Дверь в дверь», c. 95)

Гарадскі, акультураны чалавекам лес вырастае на супярэчнасці крэўнага сваяцтва і фактычнага адчужэння родных людзей. Здаецца, адносіны паміж лірычнай гераіняй і яе маці існуюць у дзіўным стане натуральнага, літаральна крэўнага разумення, і ў той жа час — жудаснага разрыву ўчэпістых маўклівых поглядаў, якія прыцягваюць жанчын адну да адной толькі жаданнем валодаць / нежаданнем адпускаць.

Гулкасць адзіноты ўдзвюх — у маўклівасці позірку:

из зарослей малины мама
змеиным взглядом смотрит на меня
за каждым шагом неподвижно наблюдает («Дачники», с. 5)

под цепким прицелом глаз мамы
из всегда открытой комнаты
не поднимая глаз. («Дверь в дверь», с. 95)

Маці можа быць адначасова наглядальным, кантралюючым суб’ектам і пры гэтым — нерухомай, той, якой патрэбна дапамога. Калі накіраванасць маці да дачкі хутчэй выяўляецца ў позірках ды (пільным) назіранні, то ўвага дачкі да маці знаходзіцца ў вобласці аўдыяльнага: лірычная гераіня прыслухоўваецца да расповедаў маці, чуйна рэагуе на асобныя рэплікі. Паэтычнае вырастае і раскрываецца ў адзіным слове або паўсядзённай фразе.

и вспомнила что когда-то
спрашивала у мамы о том как мамины родители
обращались к друг другу
«Никак» я помню тогда мама ответила

не понимаю
зачем тогда
людям вообще
дают имена. («Хрустальные мысли», с. 84)

113.jpgфота: https://skarynkina.livejournal.com/362551.html

Здаецца, нібы лірычная гераіня зборніка кідаецца паміж жаданнем даведацца ўсё пра сваю маці, уважліва назіраць за ёю, і пры тым — уцячы, схавацца ад усёпранікальнага позірку. Асабліва каштоўнай тут паўстае памяць маці, яе апавяданні пра ўласнае мінулае. Боязь не пачуць, страціць не здабытыя гісторыі не дае спаць:

а я ведь не успела
записать все её истории
о санаториях например («Ночью», с. 49)

Паўсядзённыя рытуалы, (сумесныя) хатнія клопаты — часам адзінае, што ўтрымлівае гэтую пабудову ў цэласнасці, што не дазваляе ёй канчаткова разбурыцца. Тым не менш менавіта ў побыце нярэдка раскрываюцца нявымаўленыя пачуцці маці і дачкі.

глянули мы друг на друга
глазами ангелов ли зверят
уж и не знаю как обрисовать

моё её
на тот момент нечеловеческие лица
и продолжали накрывать на стол. («Не смотри на меня мама», с. 21)

Кухня — трывожная прастора сямейных адносін. Менавіта там звычайна адбываюцца самыя важныя размовы, прызнанні і адкрыцці. Аб’ядноўваючы людзей у паўсядзённых клопатах, бязмоўна гуртуючы іх, кухня таксама можа служыць месцам разладу, неразумення. Гатаванне можа быць працэсам, які яднае, альбо, наадварот, падставай для ўзнікнення драбнюткіх супярэчнасцей і развіцця іх у фундаментальнае неразуменне паміж дзвюма. Час ад часу канфлікты ў гэтай памежнай зоне, у зоне сямейных баявых дзеянняў, сціхаюць — паміж жанчынамі ўсталёўваецца дабратворная абыякавасць. Кухня, стол, посуд, гатаванне і прыём ежы абрамляюць пачуцці, не дазваляюць ім выходзіць па-за ўстаноўленыя невядомым рамкі.

114.jpg
фота: https://skarynkina.livejournal.com/362551.html

И я выпустила струйку дыма
мне захотелось обнять сестру
но постеснялась
и мы вернулись к столу. («На Пасху», с. 39)

Маці з дачкой не пераходзяць у адкрытую канфрантацыю, а сястра з сястрой не становяцца занадта блізкімі і ўразлівымі адна перад адной. Прастора кухні дзейнічае як механізм, які разнявольвае і стрымлівае адначасова.

Лірычная гераіня Тані Скарынкінай — чужаніца ў родным сабе свеце. «Засланая» сюды, яна глядзіць на многія рэчы як быццам звонку, іншымі вачыма, і пры гэтым — надзвычайна дакладна і ясна збіраюцца словы. Здаецца, менавіта першапачатковае адчужэнне ад роднага зрабіла магчымым аўтарскае пісьмо.

У адным з вершаў, «Мамочка и незнакомый почерк», лірычная гераіня пачынае пісаць

 
бисерной вязью Цветаевой
и стала поэтом
вот способ хороший
советую

новым почерком волшебным образом
я написала десяток стихотворений

Тым не менш маці, выявіўшы незнаёмы почырк у лісце ад дачкі, імчыцца за край свету, каб пераканацца: яе дачку не падмянілі, яна — усё тая ж. А почырк іншы — жудасная правакацыя і выбрыкі спецслужбаў. Не можа такога быць.

просыпаюсь в супружеской кроватке
и слышу мамочкин голос 

<...>

руку нарочно повредили
заставляя выдать своих. («Мамочка и незнакомый почерк», с. 19)

Свая — не свая рука піша, і маці не верыць.

У сямейныя адносіны ўпісваецца адчуванне нагляду, шпіёнства, унутранае размежаванне на «сваіх» і «чужых». Прыхільнасць да «сваіх» неабходна стала сцвярджаць — хоць бы сваёй прысутнасцю на месцы. Магчымасць і пытанне здрады становяцца асабліва балючымі; дзяржаўная здрада — самы страшны артыкул у гэтых адносінах.

Несвабода, немагчымасць аддзяліцца ад ўмоўна «свайго» — негатоўнасць маці і іншых сваякоў прызнаць, што «сваё» можа быць значна больш, чым крэўнае сваяцтва, што супадзенне з сабой не заключаецца ва ўпісанасці ва ўнутраны перыметр кватэры, у вытаптанасці менавіта сваёй паляны «на 2-м этаже дикого леса / без деревьев».

Гэтая несвабода кантралюе кожны рух учэпістым позіркам маці, прыбівае да роднай катаргі. Дзе кожны ўдзельнік мілейшы толькі таму, што «па пашпарце» — «свой». Аднак Таня Скарынкіна не займаецца выкрыццём або рэйкавай вайной, падрываючы чыгуначныя шляхі капіляраў матчынага і даччынага сэрца. Паэтка — не падрыўнік, але чулы даследчык шляху.

«что есть то есть» — аўтарская формула прымірэння з жыццём. Тым не менш гэта не прызнанне абмежаванай рэчаіснасці, наяўнага быцця, але паэтычны пералік, які падсвятляе дэталі і жэсты штодзённасці знутры, выяўляе магчымасць іншага вымярэння для іх. 

...а я сижу и знай себе записываю
мамино укоряющее
необыкновенно поэтичное высказывание
в свете зарождающегося
погожего денька на окончании августа

«Званіла
Марыя
расстроенная
за банкі». («Марыя», с. 51–52)

Голас Тані Скарынкінай рухаецца праз унутраную прыгнятальную і абмежавальную прастору кватэры — да прыродных ландшафтаў, якія абяцаюць вызваленне ад унутрысямейнага супрацьстаяння, насцярожанасці і незадаволенасці адна адной.

Она же не назло не понимает
стихотворения мои жизнелюбивые
мама моя неподвижная

стёжки её поросли травой выше пояса давно
и никакого интереса к чужим прохожим тропинкам
она уже не испытывает

а там меж тем очередное лето
пошли ежи ходить
лопухами дрожать. («Чужие дорожки», с. 75)

Ганна Горн, budzma.org

Фота: https://skarynkina.livejournal.com/362551.html

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Беларуская мова

Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў

Павел Севярынец стварыў хрысціянскую віктарыну. Павел складаў віктарыну каля двух год, седзячы на Валадарцы, у Магілёве...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як адвесці вайну ад Беларусі?

Нягледзячы на тое, што на тэрыторыі нашай краіны не адбываюцца ваенныя дзеянні, Беларусь, можна сказаць, апынулася...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая

Сёння год, як у турме знаходзіцца палітолаг, даследчыца, адна з заснавальніц праекта SYMPA (Школа маладых менеджараў...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на Belarus Urban Fellowship 2022 Што такое Belarus Urban Fellowship? Гэта курс анлайн-навучання...

Апошнія навіны

    Культура Беларуская мова
    Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў
    Грамадства
    Як адвесці вайну ад Беларусі?
    Грамадства
    Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая
    Культура Грамадства
    Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship
    Грамадства Гісторыя
    У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    Грамадства Вандруем разам
    Мар­шрут па Ку­па­ла­вым краі
    Грамадства
    Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    Культура Грамадства Музыка Беларусы свету
    «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    Культура Літаратура Беларуская мова
    Бог беларускай паэзіі, які абудзіў краіну. Андрэй Хадановіч выпусціў новае відэа, прысвечанае Янку Купалу
    Спорт
    Галоўныя фаварыты Кубка Беларусі пацвердзілі свой статус
    Грамадства Гісторыя
    20 страчаных помнікаў архітэктуры Беларусі (з ілюстрацыямі!)
    Грамадства
    Звольнілі дырэктара бібліятэкі Акадэміі навук Аляксандра Грушу
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    Як і чаму ўзніклі першыя дзяржавы беларусаў. 11-ы выпуск «Гісторыі за 5 хвілін»
    Культура Грамадства
    Паміж судом і «Славянскім базарам»: куды і навошта коціцца афіцыйная культура
    Культура Літаратура
    «Вялікае наша гора»

Афіша

  • 29.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Уладзімера Арлова «Стагоддзе змагання. Ад Агінскага да Багушэвіча» ў Варшаве

  • 29.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 29.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 29.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 29.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 29.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Здзек з Васіля Быкава
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM