Мабільны дадатак для вывучэння беларускай мовы распрацавала каманда энтузіастаў

З’явіўся мабільны дадатак для вывучэння беларускай мовы, які выпусціла каманда распрацоўнікаў і энтузіястаў з мэтай дапамагчы беларусам пачаць вольна размаўляць на роднай мове. Мабільны дадатак «Шаную» даступны карыстальнікам Android.

«Šanuju»

«Кожны дзень мы дадаём новыя матэрыялы і функцыянал, робячы праграму прасцейшай у выкарыстанні, а інфармацыю — больш поўнай і разнастайнай», — удакладняе каманда на сваім сайце.

Кантэнт для «Шаную» стварылі спецыялісты ў галіне беларускай філалогіі, словы і сказы, агучылі прафесійныя дыктары.

Праект можна падтрымаць фінансава, каб пакрыць выдаткі на распрацоўку. Акрамя таго, можна спампаваць праграму і дапамагчы камандзе знайсці незаўважаныя памылкі, запоўніўшы форму.