Сябры Ангельскай філіі Руху беларускіх нацыяналістаў ідэнтыфікавалі месца пахавання Міхася Саўкі-Міхальскага. Свой апошні спачын беларускі мастак і рэстаўратар знайшоў на Стрэтхам могілках.
Міхась Саўка-Міхальскі пахаваны побач са сваім сынам Маркам, колішнім вучнем беларускай школы Кірылы Тураўскага. Па інфармацыі сябраў РУХУ, пры пошуку былі задзейнічаны платные паслугі адмысловага сэрвіса па ідэнтыфікацыі пахаванняў.
Надмагільны помнік Міхася Саўкі-Міхальскага, Streatham cemetery. Фота: facebook Скарынаўскай бібліятэкі
У бліжэйшы час лонданскія прадстаўнікі РУХУ збіраюцца адрэстаўраваць надмагілле Міхася Саўкі, дзе сцёрліся ўсе надпісы.
Вядома, што Міхась Саўка-Міхальскі хлапчуком быў вывезены ў Германію, пасля вайны жыў у Бельгіі. Скончыў Лювенскі ўніверсітэт, дзе вывучаў археалогію і гісторыю мастацтва. Саўка-Міхальскі спецыялізаваўся на старажытным насценным роспісе, быў выдатным рэстаўратарам і таленавітым мастаком.
У калекцыі Скарынаўкі захоўваецца некалькі выдатных яго работ. Гэта партрэты айца Робэрта ван Каўэлярта і музыкі Міколы Равенскага, а таксама дасціпная аўтакарыкатура.
М. Саўка-Міхальскі. Партрэт Міколы Равенскага. Фота: facebook Скарынаўскай бібліятэкі
М. Саўка-Міхальскі. Партрэт айца Робэрта ван Каўэлярта. Фота: facebook Скарынаўскай бібліятэкі
М. Саўка-Міхальскі. Аўтакарыкатура. Фота: facebook Скарынаўскай бібліятэкі
Budzma.org
Чытайце яшчэ: Айцец Аляксандр Надсан: «Чакаю, калі Беларусь стане больш беларускай»