Магістратура і дактарантура ў Цэнтральна-эўрапейскім універсітэце

27.10.2009 Адукацыя

Дзе: Вугоршчына
Дэдлайн: 25/01/2010
www.ceu.hu

Напрамкі: эканоміка (MA, PhD); экалёгія і палітыка (MS, PhD); гендэрныя дасьледваньні (MA, PhD); гісторыя (MA, PhD); міжнародныя стасункі і эўрапэістыка (MA, PhD); юрыспрудэнцыя (LLM, MA, SJD); матэматыка (PhD); мэдыевістыка (MA, PhD); дасьледваньні нацыяналізма (MA, PhD); філязофія (PhD); паліталёгія (MA, PhD); сацыялёгія і сацыяльная антрапалёгія (MA, PhD); вышэйшая школа бізнэса (BBA, MBA, MS, IMM).

Аплікацыю на паступленьне ў Цэнтральна-эўрапэйскі ўнівэрсытэт могуць падаваць студэнты 4 курса, якія навучаюцца па праграме бакалаўрыята, студэнты 5 курса, якія навучаюцца на спэцыяліста, а таксама асьпіранты і магістранты.

Аплікацыі мусяць быць пададзеныя не пазьней за 25 студзеня 2010 года.

Падрабязная інфармацыя даступная на сайце Цэнтральна-эўрапэйскага ўнівэрсітэта https://www.ceu.hu/

Паводле рассылкі belngo.info і БАСР.