Максім Знак увайшоў у шорт-ліст намінантаў на прэмію Цэнтра Вацлава Гавэла

Абвешчаны кароткі спіс штогадовай Прэміі «Парушэнне спакою» адважнаму пісьменніку ў небяспецы, якую арганізуе Цэнтр Вацлава Гавэла. У шорт-ліст намінантаў на прэмію ўвайшоў Максім Знак, піша Беларускі Пэн.


Šort-list naminantaŭ na premiju Centra Vaclava Havela

Прэмія адзначае аўтараў выбітных твораў мастацкай літаратуры, літаратурнай публіцыстыкі, біяграфій, мемуараў, драматургіі або паэзіі, якія праяўляюць мужнасць у інакадумстве і зазналі несправядлівы пераслед за сваю адкрытую абарону дэмакратыі і правоў чалавека.

У 2021 годзе гэтую прэмію атрымаў беларускі паэт Дзмітры Строцаў.

Максім Знак — адвакат, навуковец, пісьменнік, палітзняволены, які адбывае 10-гадовы тэрмін у калоніі ўзмоцненага рэжыму па беспадстаўных абвінавачаннях.

Чытайце яшчэ: У турэмнай выдавецкай серыі выйшаў «Зэкамерон» Максіма Знака