• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
02.01.2016 | У краіне Грамадства

Маладыя мамы ў Віцебску стварылі суполку і фонд у падтрымку жанчын на мяжы аборту

«Мама, я хачу нарадзіцца!» — выстава пад такой назвай будзе доўжыцца ў арт-цэнтры VZAP да 10 студзеня. Яе арганізатар — ініцыятыўная суполка «Лінія жыцця» па падтрымцы цяжарных жанчын, якія знаходзяцца на мяжы аборту.

Погляд на цяжарнасць і мацярынства адлюстраваны ў карцінах дзяцей, студэнтаў мастграфу, прафесійных мастакоў. Дарэчы, самымі першымі, літаральна праз тыдзень пасля абвяшчэння конкурсу, свае працы даслалі дзеці з Рагачоўскага раённага цэнтру творчасці дзяцей і моладзі (Гомельская вобласць). На шмат якіх малюнках — вялікая сям’я як увасабленне сямейнага цяпла і ўтульнасці. Нямала цікавых твораў прадставілі навучэнцы гімназіі №3 Віцебску.

– Немагчыма перадаць словамі адчуванне шчасця, калі ты ўпершыню трымаеш на рукох сваё немаўля! У пэрыяд мацярынства, асабліва ў першыя гады жыцця дзіцяці, выяўляецца незвычайная цеплыня, якой карціць падзяліцца з усімі. Хочацца, каб такое ж пачуццё зазналі і тыя цяжарныя жанчыны, якія сёння сумняваюцца, ці варта зьяўляцца на свет іх малютцы. Менавіта з гэтай мэтай і стваралася гэтая выстава, – падзялілася ідэйны натхняльнік імпрэзы маладая мама Кацярына Ходас.

На адкрыцці экспазіцыі прызы ўручылі і пераможцам акцыі «Калі я з’яўлюся на свет», якую напярэдадні таксама зладзіла ініцыятыўная суполка «Лінія жыцця». Дарэчы, усе яе актывісткі – мамы, якія знаходзяцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем.

— На гэты фотаконкурс бацькі дасылалі кранальныя фатаграфіі сваіх дзетак з надпісам: «Калі я з’яўлюся на сьвет, то…». Працяг гэтай фразы ў кожнага свой: буду тваім шчасцем, падтрымаю цябе ў кожнай сітуацыі і гэтак далей. Гэта зроблена дзеля таго, каб паказаць, колькі шчасця і радасці ў нашае жыцьцё прыносяць дзеці! — распавяла двойчы мама Ганна Малахоўская, ініцыятар стварэння суполкі «Лінія жыцця». — Дарэчы, у нас створаны фонд дзіцячых рэчаў, вазкоў, ложачкаў, пасьцельнай бялізны і іншага неабходнага дзецям — дамо ў часовае карыстанне. Калі трэба жытло, дапаможам і ў гэтым.

Выстава «Мама, я хачу нарадзіцца!» завершыцца 10 студзеня ва Ўваскрэсенскім храме Віцебску. Тут а 16:00 адбудзецца акцыя «Запальванне сьвечкі» ў памяць пра дзяцей, якія не толькі сышлі з жыцця праз хваробу або нейкі няшчасны выпадак, але і ў памяць пра тых, каму не пашчасціла нарадзіцца.

 

Алена Алімава, «Витебские вести», пераклад “Новага часу”

 

Тэгі: Віцебск

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску

У пятніцу, 2 чэрвеня, музей Якуба Коласа ладзіць Фэст дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды». Праграма: ...

valiancina_shauchenka
Асоба

Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Мікіта Мелказёраў жыве ў Варшаве, а ягоныя думкі па-ранейшаму — у беларускай стужцы навінаў. П’е эспрэса памерам...

valiancina_shauchenka
Краіна

Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку

Скульптуру сімвала старадаўняга мястэчка, Міхала Арханёла, усталявалі ў двары колішняга дамініканскага кляштара ля касцёла...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына

Дасяжныя для спампавання новыя стыкеры, створаныя мастачкай Вольгай Бабурынай, больш вядомай у творчым асяродку як Palunisа. ...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    Краіна
    Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку
    Культура
    Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
    Грамадства
    Стала вядома, як будзе выглядаць надмагільны помнік Змітраку Бядулю на Усходніх могілках
    Грамадства
    «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    Грамадства Музыка
    «Краіна Ценю (Прывітанне)». Гурт «Маці Ветру» выпусціў новы трэк
    Грамадства
    Незададзеныя пытанні з непрыемнымі адказамі
    Літаратура Асоба
    «Чырвоная ўтопія» Святланы Алексіевіч — энцыклапедыя гвалту, у якой не пастаўлена кропка
    Культура
    Дзесьці ля анлайн-вытокаў. Гайд па віртуальнай музейнай прасторы Беларусі
    Музыка Забавы
    Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    Культура
    Успамiнаць Менск тут будзе не балюча. У Вільні пакажуць мультымедыйную фотавыставу для тых і пра тых, хто не можа вярнуцца ў родны горад
    Культура Музыка
    Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ
    Літаратура
    Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя за 5 хвілін
    Тэстамент Гедыміна: памылка ці поспех вялікага князя? Адказваем у «Гісторыі за 5 хвілін»

Афіша

  • 01.06 — 02.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Ich heiße Frau Troffea»: спектакль-перформанс Сяргея Шабохіна ў Варшаве

  • 01.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 01.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 01.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 01.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 01.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 01.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 01.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип