Выкажы эмоцыю чорным квадратам! У тэлеграме з’явіўся стыкерпак натхнёны работамі Казіміра Малевіча

06.12.2021 Мастацтва

Цяпер бліснуць перад суразмоўцам сваёй любоўю да супрэматызму стала прасцей. Дызайнерка Кацярына Пікірэня зрабіла стыкерпак для тэлеграма на аснове работ Казіміра Малевіча.


000.jpg

«Мне неяк не хапала ў тэлеграме карцінаў Малевіча для дэталёвай выявы свайго спектра эмоцый. Хацелася, ведаеце, мець магчымасць рэагаваць на тэксты чорным квадратам. Белым крыжом. Трапецыяй», — пішадызайнерка ў сваім фэйсбуку. 

Усталяваць стыкерпак можна тут

Казімір Малевіч — мастак-авангардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызму — кірунку ў абстрактным мастацтве. У 1919–1922 гадах Казімір Малевіч выкладаў у Народнай мастацкай школе «новага рэвалюцыйнага ўзору» ў Віцебску, адзін са стваральнікаў арганізацыі «Сцвярджальнікі новага мастацтва».

Нагадваем, што ў кампаніі «Будзьма беларусамі!» таксама ёсць уласныя стыкеры. Усталяваць іх можна тут