Выйшла манаграфія «Уніяцкія цэрквы Вялікага Княства Літоўскага XVII ст.: матэрыялы генеральных візітацый»

Выйшла з друку падрыхтаваная НГАБ кніга «Уніяцкія цэрквы Вялікага Княства Літоўскага XVII ст.: матэрыялы генеральных візітацый» у новай выдавецкай серыі «Святыні Вялікага Княства Літоўскага» (укладальнік Д. В. Лісейчыкаў).


260591465_263082032529688_4879690350897143013_n.jpg


У кнізе апублікаваны апісанні 338 цэркваў на тэрыторыі Аршанскага, Ашмянскага, Ваўкавыскага, Гродзенскага, Лідскага, Мінскага, Навагрудскага, Пінскага, Рэчыцкага і Слонімскага паветаў, а таксама Полацкага ваяводства і Інфлянтаў за перыяд 1675-1698 гг.
Асноўны масіў дакументаў быў выяўлены ў фондах НГА Беларусі і Расійскага дзяржаўнага гістарычнага архіва (г. Санкт-Пецярбург).
З наступнага тыдня кнігу можна будзе купіць непасрэдна ў архіве (Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 24 — навукова-даведачная бібліятэка), а таксама ў кнігарні «Акадэмкніга» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 72).