Нацбанк выпускае ў абарачэнне памятныя манеты да юбілеяў Шамякіна, Мележа і Крапівы

25.05.2021 Культура

З 25 мая Нацыянальны банк выпускае ў абарачэнне памятныя манеты «Іван Шамякін. 100 гадоў», «Іван Мележ. 100 гадоў», «Кандрат Крапіва. 125 гадоў», паведамілі на сайце Нацбанка.



Сёння выпускаюцца срэбныя манеты наміналам Br20 і медна-нікелевыя наміналам Br1, удакладняе Звязда. На адваротным баку намаляваны партрэты беларускіх пісьменнікаў.

Манеты адчаканены ў ЗАТ «Літоўскі манетны двор». Яны з’яўляюцца законным плацежным сродкам, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.


Інфармацыя аб чаканых паступленнях, адпускных цэнах і наяўнасці памятных манет у касе Нацыянальнага банка, а таксама планаваных датах продажаў памятных манет размешчана на афіцыйным сайце ў раздзеле «Банкноты і манеты».


Звязда