Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі.
Як камуністы рыхтавалі паўстанне ў Польшчы і «Ашмянскую Народную Рэспубліку» ў 1925 годзе? Дзе і хто ў савецкім Мінску рыхтаваў дыверсантаў? Чаму Сталін быў супраць? «Захоп Стоўбцаў» у 1924-м — як гэта было? Чаму беларускія палітыкі паверылі камуністам з БССР? Пра тое, як Масква рыхтавала рэвалюцыю і «буферную дзяржаву» ў Заходняй Беларусі 1920-х — у нашым відэа.