Першы беларускі антыкамуніст Булак-Балаховіч і тры любові генерала. Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі.


«Tryzub i Pahonia»

Станіслаў Булак-Балаховіч — чалавек, які стаў легендай яшчэ пры жыцці. Чаму для сваіх жаўнераў ён быў «бацькам»? Чаму яго баяліся ворагі, і каго Балаховіч вешаў на ліхтарах? Чаму не стаў галоўнакамандуючым БНР, а пайшоў да Пілсудскага? Як магла выглядаць беларуская дзяржава на чале з Балаховічам, і чаму балахоўцы не пайшлі паходам на Мінск? Загадка смерці: ці мог генерал выжыць? Міфы і праўда — у нашым відэа.

Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.