Паэтка, драматург, аўтарка непадробна шчырай душэўнай паэзіі і цудоўных твораў для дзяцей. Вядучыя — Ціхан Чарнякевіч і Усевалад Сцебурака.
Марыя Баравік нарадзілася 22 лютага 1946 года ў вёсцы Праабражэнка Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці, скончыла журфак БДУ і вярнулася на радзіму, аддаўшы ўсё жыццё працы з моладдзю і падлеткамі — працавала ў Падсвільскім Доме культуры, у рэдакцыі глыбоцкай раённай газеты «Шлях перамогі» (зараз «Веснік Глыбоччыны»), кіраўніком гуртка «Юны экскурсавод» Падсвільскага цэнтра дзіцяча-юнацкага турызму і экскурсій.
У 1985 годзе выйшла яе першая кніга паэзіі — «Поле долі».
Цыкл літаратурных гутарак «Кантэкст» — гэта праект ліквідаванай сёння арганізацыі «Саюз беларускіх пісьменнікаў». У кожным выпуску — інтэрв’ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. На Youtube можна знайсці відэа, героямі якіх сталі Серж Мінскевіч, Ігар Кулікоў, Уладзь Лянкевіч, Крысціна Бандурына, Таццяна Барысік, Ксенія Шталенкова, Сяргей Календа, Ігар Бабкоў, Міхась Скобла, Надзея Кандрусевіч і іншыя аўтары.