Як беларускія мастакі і дызайнеры выказваюцца супраць вайны ва Украіне? Падборка ад Budzma.org

Беларускія творцы штодня выказваюцца супраць войсковай агрэсіі Расіі ў бок Украіны: літаратары пішуць эсэ і вершы, музыкі – песні, а мастакі і дызайнеры ствараюць антываенныя выявы або робяць перформансы. Budzma.org прадстаўляе падборку рэакцый творцаў супраць вайны.


Гродзенская мастачка Валянціна Шоба намалявала ў сябе на левай далоні знак міру, правай рукой, на тле сваёй тэмачытнай карціны, мастачка паказвае сваё негатыўнае стаўленне да вайны.

 шоба.jpg

«Вось прашу міра як жабрачка на дзядзінцы, але не чуюць і не даюць, але нават мяне, з маімі малітвамі можна давесці да краю... » – напісала Валянціна Шоба.

Мастак і дызайнер Алесь Сураў выклаў плакат на сваёй старонцы ў Facebook, дзе сцвярджае, што больш няма «рускага міра», ёсць толькі «руская вайна».

 Сураў.jpg

Графік Юрый Якавенка выступіў супраць вайны ва Украіне: «Я патрабую выхаду расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. Я хачу, каб мая краіна стала тэрыторыяй бяспекі і не прымала ўдзелу ў агрэсіі супраць Украіны», – піша мастак на сваёй старонцы. Аналагічны допіс зрабіў у сябе на старонцы вядомы мастак-манументаліст Сяргей Грыневіч.

Мастачка Дар’я Цемра на пачатку вайны знаходзілася ў Кіеве, але была вымушана эвакуявацца ў Польшчу. Дар’я рэагуе на ваенные падзеі шматсэнсоўнай карцінай.

 цемра.jpg

Сусветнавядомы дызайнер Уладзімір Цэслер заўсёды востра рэагуе на тыя ці іншыя падзеі ў Беларусі і свеце тэматычнымі плакатамі. На гэты раз дызайнер стварыў працу «Не маўчыце!».

 цэслер.jpg

Дызайнер Дзмітрый Сурскі выклаў на сваёй старонцы плакат, які стварыў яшчэ на пачатку сваёй кар’еры: «У далекім 84-м годзе, калі ствараўся гэты плакат, я не мог сабе ўдакладніць, што вайна на маім жыцці можа стаць рэальнасцю... Божа, барані Украіну!».

 сурскі.jpg

Графік і мастак Павел Татарнікаў выклаў на сваёй старонцы карціну «Пакацігарошак, Вярнідуб і Вярнігара супраць Цмока», твор сімвалізуе змаганне святла з сіламі зла.

татарнікаў.jpg