Пад гукі аргана. Турыстам прапануюць новы турмаршрут па Гродзенскай вобласці

У Беларусі распрацавалі новы турмаршрут — «Арганная музыка ў сэрцы Гродзенскай вобласці». Ужо ў лістападзе яго пратэстуе першая група турыстаў. Аб гэтым у час выязнога семінара Нацыянальнага агенцтва па турызму «Ваўкавыск — уражанні ў падарунак» паведаміў дырэктар Ваўкавыскага раённага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра Ягор Гіз, піша БЕЛТА.

Arhan

Маршрут уключае экскурсіі па храмах Навагрудскага, Ваўкавыскага і Зэльвенскага раёнаў, у кожным з якіх гучыць арганная музыка. У іх ліку — касцёл святога Міхаіла ў Навагрудку, касцёл святога Іаана Хрысціцеля ў Воўпе, касцёл святога Іаана Хрысціцеля ў Мсцібаве, касцёл святога Вацлава ў Ваўкавыску, касцёл святога Юрыя ў Крэмяніцы. Госці змогуць атрымаць асалоду ад канцэртаў і ўбачыць прыгажосць помнікаў архітэктуры.

«На ваўкавыскай зямлі вялікая колькасць дзеючых касцёлаў з неверагодна прыгожымі духавымі інструментамі, — адзначыў Ягор Гіз. — Маршрут ужо хутка будзе пастаўлены на паток. Першая экскурсійная група адправіцца па ім 8 лістапада».

Спецыялісты вывучаць водгукі экскурсантаў, прапановы, як далей развіваць гэтую ідэю. Дырэктар Ваўкавыскага раённага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра дадаў, што ў рэгіёне шмат таленавітых людзей, якія іграюць на духавых інструментах. Канцэрты арганнай музыкі карыстаюцца папулярнасцю.