У Варшаве ініцыявалі мастацкі аўкцыён з мэтай арганізацыі Новага года для дзяцей, чые сем’і пацярпелі ад рэпрэсій

З 5 па 25 снежня 2024 года Беларуская культурная Прастора, што месціцца ў Варшаве, запускае анлайн-аўкцыён пад назвай «Свята будзе!», паведамляе reform.news. На аўкцыёне прадстаўлены працы беларускіх мастакоў, а ўсе выручаныя сродкі з продажу карцін пойдуць на арганізацыю Новага года, салодкага стала і набыццё падарункаў для беларускіх дзетак, чые сем’і пацярпелі ад рэпрэсій і апынуліся ў вымушанай эміграцыі.

Zrzut ekranu 2024-12-7 o 12.08.02.png


Сярод аўтараў прац мастакі Павел Лабурдаў, Надзея Саяпіна, Цемра, Яраслаў Кірвель, Лявон Вольскі, Юры Стыльскі, Дар’я Калечыц, Эльга Папова.

Group 608.png

Каб прыняць удзел, трэба зайсці на сайт, выбраць карціну і зрабіць стаўку пад абраным лотам, запоўніўшы простую форму.

25 снежня арганізатары скантактуюцца з пераможцамі.

12.09.20.png

Усе атрыманыя сродкі будуць выкарыстаны на арганізацыю ялінкі, святочнага стала і падарункаў для дзетак. Таксама 15% ад продажу кожнай працы будзе перададзена мастакам як знак павагі да іх творчасці.