Беларускамоўны дзіцячы часопіс «Матуліна Сонейка» хутка вернецца да чытачоў. Ладзіцца распродаж старых нумароў

У ліпені часопіс прыпыніў выхад, але з новага года часопіс вернецца да чытачоў. Ён ізноў зарэгістраваны ў падпісным каталогу. Рэдакцыя ўжо працуе над новым нумарам.


А зараз ладзіцца распродаж старых нумароў.

5_2_6_MatylinaSoneika_5_29_2022.pdf.jpg

Часопіс прадаецца па 2 рублі за нумар.

Каб набыць часопіс, звяртайцеся ў рэдакцыю праз дырэкт у інстаграме @matulina_soneyka, па электроннай пошце shapo-klak@mail.ru або па тэлефоне +375 17 379 18 78.

Па Беларусі дасылаюць Еўрапоштай. У Мінску можна забраць часопіс у рэдакцыі па адрасе: вул. Акадэмічная, 7 (ст.м. Акадэмія навук).

Таксама можна набыць часопіс у фармаце PDF. Нумар каштуе ўсяго 1 рубель. Замовіць можна тут.

photo_2022-08-26_12-37-42.jpg

«Матулiна сонейка» — штомесячнае выданне на беларускай мове з развiваючымi гульнямі i заданнямі для дзяцей ад 3 да 7 гадоў.

Дзякуючы цікавым заданням і гульням часопіс дае магчымасць дзеткам даведвацца новыя словы на беларускай мове i адначасова развiваць свае здольнасцi да матыматыкi, чытання i вобразнага мыслення.

Заснавальнік і выдавец — рэдакцыя газеты «Шапакляк».

Таксама нагадваем пра адукацыйны відэа-праект для дзетак «Разумняты». Інтэрактыўныя ролікі знаёмяць дзетак з навакольным асяродзем на роднай мове. Пад кожны відэаролік распрацаваныя цікавыя заданні.

Глядзіце відэаролікі праекта «Разумняты» тут.