• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.11.2021 | Гісторыя

Маўклівы сведка трагічных падзей ХХ стагоддзя

Гадоў пяць-сем таму на Піншчыне, дзе захаваліся ўнікальныя вайсковыя фартыфікацыйныя збудаванні Першай Сусветнай вайны, абмяркоўвалася пытанне, каб з гэтых аб’ектаў стварыць гістарычны комплекс. У планах, музей пад адкрытым небам, даваў бы сучаснікам нагляднае прадстаўленне пра падзеі Першай Сусветнай на беларускім Палессі, піша Пятро Савіч на сайце «Радыё Рацыі».


Ініцыятыву актыўна прасоўвала Таццяна Хвагіна, экскурсавод, адзін з вядучых спецыялістаў турыстычнай галіны. Яна нават распрацавала адмысловы турыстычны маршрут, які складаецца з 17 кропак, ахоплівае вялікую тэрыторыю Пінскага раёна. З кастрычніка 1915 года па восень 1918 года Піншчыну падзяляла лінія фронту. З расейскага боку тут служылі паэты Мікалай Гумілёў, Аляксандр Блок, у камандзіроўкі прыяжджаў тады вайсковы карэспандэнт Аляксей Талстой. З восені 1916 па вясну 1917 года на фронце, сярод пінскіх балот, быў і беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч Максім Гарэцкі.

Асаблівую цікавасць выклікае вялізнае нямецкае збудаванне, якое захавалася ў вёсцы Парэчча ў лесе на заходнім беразе Ясельды. Гэта артылерыйскае і складское сховішча. Вялікі склад боепрыпасаў знаходзіўся ў глыбокім тыле нямецкай абароны. А’ект з’яўляецца адным з найбуйнейшых фартыфікацыйных пабудоў такога тыпу, створаных нямецкімі інжынерамі не толькі ў Пінскім раёне, але і ў Беларусі. Сховішча ўяўляе сабою некалькі прасторных залаў, якія звязаны двума калідорамі, што ідуць па тарцах бункера.

Акрамя таго, як адзначае краязнаўца Эдвард Злобін — у Парэчча захавалася адныя з найвялікшых гарнізонных могілак перыяду Першай Сусветнай вайны. З 1915 па 1917 год тут хавалі нямецкіх жаўнераў рэзервовых пяхотных палкоў: палявой артылерыі, санітарнай роты, мінамётнай роты ды рэзервовай сапёрнай роты. Частка воінскіх пахаванняў знаходзіцца бліжэй да цэнтру грамадзянскіх могілак. Дагэтуль з трох бакоў праглядаецца земляны вал, а ў цэнтры ўзвышаецца помнік пабудаваны з цэглы. У яго нішы змешчаны часткова пашкоджаны металічны тэўтонскі крыж, бачныя металічныя таблічкі з надпісам «Нашым героям». Сярод нямецкіх воінскіх надмагілляў ёсць пліты расейскіх салдат. Большасць пахаваных — невядомыя.

Гэтыя пахаванні — пераважна шпітальныя. Усяго каля 170 бетонных надмагілляў. У некаторых магілах пахавана па 2-3 чалавекі, таму агульная колькасць пахаваных нямецкіх і расейскіх жаўнераў складае блізка 200 чалавек. У 2019 годзе раённыя камунальнікі ўсталявалі металічны крыж і шыльду з надпісам: «Тут пахаваны воіны, якія загінулі ў гады Першай Сусветнай вайны».

Нажаль ініцыятыва пінскіх аматараў даўніны па стварэнню музейнага комплекса прысвечанага падзеям 1915-1918 гадоў не дайшла да рэалізацыі. Сёлета, да 103-й гадавіны завяршэння Першай Сусветнай, прадстаўнікі мясцовых пошукавых гістарычных клубаў пазначылі «парэцкі бункер» шыльдачкай з надпісам па-беларуску і па-нямецку: «Фартыфікацыйнае артылерыйска-складское збудаванне перыяду Першай Сусветнай вайны (1916 год)». Наўрацці гэта можна назваць нават падзеяй, а тым больш зрухам у справе, магчыма ініцыятыва чакае лепшых часоў.

001.jpg
Бункер добра схаваны. Нават не кожны вясковы жыхар зможа паказаць выхад на яго, фота аўтара.

002.jpg
  Бункер добра схаваны. Нават не кожны вясковы жыхар зможа паказаць выхад на яго, фота аўтара.

003.jpg
  Уваход у сховішча. Па правы бок нават праглядаецца рэшка надпісу па-нямецку. Нягледзячы на моц інжынернай задумкі, але гады ўся роўна бяруць свае, павольна разбураюць рэха вайны, фота аўтара.

004.jpg
  Уваход у сховішча. Па правы бок нават праглядаецца рэшка надпісу па-нямецку. Нягледзячы на моц інжынернай задумкі, але гады ўся роўна бяруць свае, павольна разбураюць рэха вайны, фота аўтара.

005.jpg
  Без успышкі здымача адчуваеш сябе вельмі неўтульна, фота аўтара.

006.jpg
  Калідоры бункера-сховішча. Знаходзячыся ўнутры адчуваецца напружаная атмасфера, уяўляеш, як тут неслі дзяжурства кайзераўскія жаўнеры, фота аўтара.

007.jpg
  Калідоры бункера-сховішча. Знаходзячыся ўнутры адчуваецца напружаная атмасфера, уяўляеш, як тут неслі дзяжурства кайзераўскія жаўнеры, фота аўтара.

008.jpg
  Памяшканне для захоўвання артылерыйскіх снарадаў, фота аўтара.

009.jpg
  Пры ўваходзе ў бункер, па правы бок бачна, што хтосьці спрабаваў прабіць муры. Жыхары Парэчча дагэтуль з пакалення ў пакаленне перадаюць гісторыю, што нібы пры адступленні нямецкія афіцэры замуравалі адное памяшканне. Што там, маўляў аніхто не ведае, мо скарбы, мо зброя... Асабліва гэтая інфармацыя інтрыгуе прыезджых, вось і дзяўбуць час ад часу, фота аўтара.

101.jpg
  Зверху зямля, кусты і хвоі. Бункер надзейна хаваў боепрыпасы ад расейскіх самалётаў-бамбардзіроўшчыкаў, якія пераляталі за лінію фронту, каб нанесці ўдар па кайзераўскім войскам, фота аўтара.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларусы ў Варшаве адкрылі кавярню «Какао»

Некалькі месяцаў таму ў Варшаве адкрылася беларуская кавярня з хатняй выпечкай па сямейных і рэгіянальных рэцэптах....

valiancina_shauchenka
Грамадства

На рэканструкцыю аб’ектаў культуры Гродзенскай вобласці ў 2022 годзе выдзелена Br36,6 млн.

На рэканструкцыю, рэстаўрацыю, кансервацыю і капрамонт аб’ектаў культуры ў Гродзенскай вобласці ў 2022 годзе...

valiancina_shauchenka
Кіно

У ютубе з’явілася адрэстаўраваная версія фільма «Дзікае паляванне караля Стаха»

Гэта знакамітая экранізацыя аднайменнай гатычнай аповесці Уладзіміра Караткевіча, якую зрабіў беларускі і савецкі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Зняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча могуць перавесці на турэмны рэжым

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Месяц таму адміністрацыя шклоўскай калоніі № 17 змясціла Уладзіміра...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Беларусы ў Варшаве адкрылі кавярню «Какао»
    Грамадства
    На рэканструкцыю аб’ектаў культуры Гродзенскай вобласці ў 2022 годзе выдзелена Br36,6 млн.
    Кіно
    У ютубе з’явілася адрэстаўраваная версія фільма «Дзікае паляванне караля Стаха»
    Грамадства
    Зняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча могуць перавесці на турэмны рэжым
    Грамадства Гісторыя Асоба
    «Аб грамадзянстве думаю, але бярэ мяне жах». Тут 11 фактаў пра жанчыну, якую ўлады гвалтам вярнулі ў Беларусь з-за мяжы. Але яе гісторыя вас натхніць
    Вандруем разам
    Па касцёлах Беларусі вандруе чабурашка ў вышыванцы
    Грамадства Літаратура
    «Божа мой, што б сказаў Караткевіч!» Уладзімір Арлоў распавёў, як стварае свае творы
    Грамадства
    У Польшчы выйшаў супер мілы каляндар ад беларускай ілюстратаркі
    Мастацтва
    «Дзень - гэта боскае стварэнне. Ты не думай, што табе так шмат дадзена» - інтэрв'ю з Алесем Родзіным
    Грамадства
    Ці могуць паўплываць на лёс твораў манументальнага мастацтва гараджане? Расказваем, якія ёсць спосабы
    Грамадства
    Суд над заснавальнікам Symbal.bу Паўлам Белавусам пачнецца 20 лютага
    Літаратура
    Сяргей Пясецкі: літаратурны геній і кантрабандыст на мяжы падзеленай Беларусі
    Грамадства
    «Не ідзі па глебцы, а ідзі па броўцы», або Чаму варта наведаць новую выставу ў музеі Петруся Броўкі
    Мастацтва
    Распачаўся прыём заявак на ўдзел у фестывалі мастацтва Арт-Мінск-2023
    Грамадства
    Сілавікі затрымалі супрацоўніцу газеты «Народная Воля» Анастасію Шаркевіч

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 07.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 07.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 07.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 07.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 07.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 07.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне
  • 07.02 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • Як Кастусь Каліноўскі пасля смерці стаў сацыялістам-рэвалюцыянерам?
    • Вандроўка сцежкамі Кастуся Каліноўскага
    • У Беларусі можа з'явіцца помнік вялікаму князю Міндоўгу. Што для гэтага трэба?
    • «Паўстанне Каліноўскага» — праз фатаграфіі, малюнкі, артэфакты яго ўдзельнікаў і сведкаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип