Майстар-клас Міхала Анемпадыстава – 7 чэрвеня

05.06.2018 Афіша

Напрыканцы акадэмічнага году ў Беларускім Калегіюме, як заўсёды, адбудзецца майстар-клас Міхала Анемпадыстава. Толькі правядзе яго ўжо ня ён…

10

Міхал Анемпадыстаў быў сябрам Беларускага Калегіюму ад самага пачатку яго стварэньня. Ён больш як дваццаць гадоў таму прыдумаў лагатып Калегіюму, а потым доўгі час чытаў лекцыі на аддзяленьні філасзофіі і літаратуры. І рабіў гэта бліскуча.

Апошні прачытаны Міхалам курс зваўся “Колер Беларусі”. На яго аснове ў 2017 годзе паўстала спярша аўтарская фотавыстава, а потым шыкоўная кніга з такой самай назваю. З простых рэчаў, выяваў і колераў, іх побытавага ўжытку і гісторыі Міхал ствараў шматмерны вобраз беларускае культуры, стылю ды ідэнтычнасьці, нацыянальнага характару й сьветабачаньня.

Пра паэта, дызайнера, мысьляра, аўтара тэкстаў знакамітага “Народнага альбому” Міхала Анемпадыстава распавядуць выкладчыкі і сябры Беларускага Калегіюму. І паспрабуюць правесьці за яго ягоны майстар-клас. Бо творчы даробак Міхала Анемпадыстава будзе й надалей натхняць новыя пакаленьні ды спрыяць кшталтаваньню культуры нашай краіны.

У імпрэзе бяруць удзел

Валянцін Акудовіч,

Тацяна Вадалажская,

Адам Глобус,

Алена Дашкевіч,

Ірына Дубянецкая,

Кася Камоцкая

Сяргей Харэўскі.

Вядоўцы Валянцін Акудовіч і Ірына Дубянецкая.

 

Кнігаргя “Логвінаў” (Пр. Нелалежнасьці, 37а).

7 чэрвеня, пачатак а 19:00.

Уваход вольны.