Майстар-клас па роспісу велікодных «пісанак»

22.02.2010 Адукацыя

З 10 сакавіка па 2 красавіка 2010 года ў Музеі беларускага народнага мастацтва ў в. Раўбічы пройдзе майстар-клас па роспісу велікодных «пісанак».

Заняткі праводзяцца па графіку работы музея: штодзённа, акрамя выхадных дзён (панядзелак, аўторак).

Пачатак заняткаў а 12-й гадзіне (па папярэдніх запісах, не больш за 7 чалавек у групах).

Праграма заняткаў: гісторыя, тэхналогія і выраб «пісанкі» на сырым курыным яйку, якое з’яўляецца адным з самых старажытных сімвалаў, звязаным з вясеннімі святамі, а ў сучасным свеце прымеркавана да святкавання Вялікдня.

«Пісанка» вырабляецца спецыяльна для асвячэння на ўсяночнай і дорыцца на шчасце як засцерагальнік ад усялякага ліха дзецям, родным і блізкім.

Тэлефон для даведак: гар. 507-44-68, маб. 8 (029) 119-74-36 (Velcom)

Тэгі: