29 чэрвеня ў Мінску і 30 чэрвеня ў Гродна адбудзецца майстар-клас “Удзел грамадзянскай супольнасці ў фармаванні і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі”.
Вядзе Сяргей Остаф, старшыня Нацыянальнага савета па ўдзеле пры ўрадзе Малдовы, дырэктар рэсурснага цэнтра па правах чалавека CReDO, эксперт Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ
Змест:
– Выбудоўванне партнёрскіх адносін паміж грамадзянскай супольнасцю і ўладай.
– Інструменты прасоўвання грамадскіх інтарэсаў на нацыянальным і мясцовым узроўні.
– Разгляд найлепшых практык і кейсаў з Малдовы, Беларусі і іншых краін.
– Дыскусія і рэкамендацыі па цяперашніх міжсектарных праектах у Беларусі.
29 чэрвеня – Мінск (з 16-й да 20-й гадзіны)
30 чэрвеня – Гродна (з 13-й да 17-й гадзіны)
Удзел бясплатны.
Абавязковая папярэдняя анлайн-рэгістрацыя.
Пра месца правядзення арганізатары паведамяць зарэгістраваным удзельнікам. Іншагароднім ёсць магчымасць кампенсацыі праезду.
Падзея на Facebook.
Арганізатары:
АДУ «Цэнтр даследавання грамадскага кіравання “СІМПА”»
Грамадска-культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”