CreateCulture Group запрашае беларусаў і беларусак узяць удзел у «Майстэрні СУПолак» (СУП), якая адбудзецца ў Вільні з 20 па 23 лістапада і з 10 па 13 снежня 2024 года. Гэтая праграма прызначана для актывіста_к, лідар_ак суполак і прадстаўні_ц творчага класа, якія імкнуцца развіць свае веды і навыкі ў кіраванні супольнасцямі.
Заяўкі прымаюцца да 7 лістапада. Колькасць месцаў абмежаваная!
Вы марыце пра суполку аднадумцаў? Уваходзіце ў такую суполку, але не ведаеце, як яе развіваць? Ужо маеце досвед кіравання суполкай, але хочаце атрымаць новую сістэматызаваную інфармацыю? Ва ўсіх гэтых выпадках удзел у «Майстэрні СУПолак» будзе надзвычай карысным, запэўніваюць арганізатары.
Тэма: Тэорыя і інструменты развіцця суполак, праектаванне і планаванне дзейнасці. Удзельні_цы атрымаюць магчымасць распрацаваць і прадставіць планы дзеянняў на наступныя месяцы для сваіх існуючых або новых суполак.
Практычны этап (3 тыдні)
Удзельні_цы будуць арганізоўваць мерапрыемствы, збіраць водгукі і карэктаваць развіццё суполак у адпаведнасці з атрыманымі ведамі.
Тэма: Аналіз вынікаў дзейнасці, развіццё навыкаў кіравання канфліктамі і групавой матывацыяй.
Удзельні_цы вывучаць тэорыю і практыку групавой дынамікі, устойлівасці і росту суполак, а таксама атрымаюць глыбокі агляд стварэння і кіравання асацыяцыямі, саюзамі, альянсамі і сеткамі.
Для ўдзельнікаў з Беларусі і Польшчы: пакрыццё выдаткаў на дарогу і пражыванне. Для ўдзельнікаў з Вільні і іншых гарадоў Літвы: пакрыццё выдаткаў не прадугледжана.
Падрабязнасці і форма заяўкі па спасылцы.