Віленскі гарадскі беларускі клуб «Сябрына» запрашае да ўдзелу ў цыкле імпрэзаў «Тут Скарыны дух жыве».
Адкрыццё выставы прац мастакоў, прысвечаных Віленскаму першадрукару Францыску Скарыну і 500-годдзю першай, надрукаванай ім у Вялікім Княстве Літоўскім, кніжкі. Дом нацыянальных аб’яднанняў (Raugyklos g. 25).
Пачатак а 13:00.
Прэзентацыя кніжкі Сяргея Абламейкі «Нечаканы Скарына», што выйшла ў серыі «Бібліятэка Свабоды» ў 2018 годзе. Дом нацыянальных аб’яднанняў (Raugyklos g. 25).
Пачатак а 15:00.
Прэзентацыя фільма «Сад Скарыны» Сяргея Харэўскага і Аляксандра Матафонава. Дом нацыянальных аб’яднанняў (Raugyklos g. 25).
Пачатак у 11:00.
Прэзентацыя другой часткі праекта «Культурны шлях Францыска Скарыны (Вільня-Кракаў)». Дом нацыянальных аб’яднанняў (Raugyklos g. 25).
Пачатак а 12:30.
Урачыстае набажэнства за спачын душы Францыска Скарыны (Užupio g. 17A).
Пачатак а 12:00.