Выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня» пра Хатынь набраў больш за мільён праглядаў

19.05.2025

Дзелімся пазітыўнымі навінамі. Выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», у якім мы распавядалі пра тое, хто спаліў Хатынь, набраў больш за мільён праглядаў на Ютубе.

milion-prahliadau.png

Нагадаем, пра што гэты выпуск. 

Хатынь — спаленая карнікамі ў 1943 годзе беларуская вёска — стала сімвалам народнага болю часоў вайны. Але ці ўсё проста ў гэтай гісторыі?

Зараз гэта тэма спекуляцый: «бандэраўцы», «украінскія нацыяналісты»... каго толькі не вінавацяць у людскім горы. Але чаму праўда выплыла так позна? І да чаго тут Катынь — месца расстрэлаў польскіх афіцэраў у 1940 годзе па загадзе Сталіна? 

Калі раптам яшчэ не глядзелі гэты выпуск, абавязкова паглядзіце.



Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.

Чытайце яшчэ: Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні