• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.04.2022 | Грамадства

Для чаго і як кантраляваць свой розум?

Алесь Тодараў разбіраўся на budzma.org, што такое ўменне жыць і для чаго варта кантраляваць свое думкі і эмоцыі.


000.jpg

Уменне жыць — гэта найперш уменне кіраваць сабой: сваім эмацыйным станам, паводзінамі, настроем. Гэта здольнасць разумець сябе, свае жаданні, мэты, інтарэсы. Уменне бачыць і карэктаваць сцэнары і шаблоны, па якіх жывеш і дзейнічаеш. Гэта здольнасць адказваць за сябе і бачыць магчымыя наступствы тых ці іншых крокаў і ўчынкаў, пазбягаючы тым самым магчымых непрыемнасцяў, праблем і памылак.

На жаль гэтым простым, але разам з тым эфектыўным навыкам і ўменням не вучаць у звычайнай школе. Таму ў дарослым жыцці мы вельмі часта аказваемся бездапаможнымі, сутыкаючыся са стрэсамі, негатывам, праблемамі, неабходнасцю планаваць і мэтанакіравана дзейнічаць. Нам перашкаджаюць няўпэўненасць, зашоранасць мыслення, няўменне кіраваць сваім станам, адсутнасць дакладных арыенціраў і патрэбных кампетэнцый.

Добрая навіна складаецца ў тым, што ніколі не позна засвоіць усё неабходнае ў дастаткова кароткія тэрміны. Самае галоўнае ў першую чаргу — задумацца над тым, чаму ўсё адбываецца менавіта так, а не іначай.

Жыццё без мэты

Калі вы насамрэч кантралюеце свой розум, вы кантралюеце і сваё жыццё. Па вялікім рахунку гэта асноўная думка любой калі-небудзь напісанай кнігі аб дасягненні поспеху. Памятаць гэтую простую ісціну і прытрымлівацца яе — задача не з лёгкіх, бо наш розум парою, нібы капрызнае дзіця, якое ненавідзіць дысцыпліну.

001.jpg

Першае, з чаго варта пачаць, — узяць верх над сваімі думкамі, пакінуць толькі самае рацыянальнае і выканальнае. Бо думаць — яшчэ не значыць рабіць. Бяздзейнічаючы, вы нічога не даб’ецеся. Не дайце пустым развагам адвесці сябе ад сапраўднай мэты. Пераключыце ўвагу на думкі, якія падахвочваюць устаць з канапы і пачаць дзейнічаць.

Найбольш рацыянальныя думкі варта фіксаваць. Запісваючы мэту, вы пераносіце яе са сваёй галавы на паперу і пачынаеце выдаткоўваць час і сілы не на абдумванне фармулёвак, а на пошук шляхоў яе ажыццяўлення.

Жыццё без мэты — гэта як падарожжа па дарозе без указальных знакаў. Мэты даюць нам уяўленне, куды рухацца, што неабходна для развіцця, дапамагаюць пераадольваць перашкоды дзеля дасягнення чагосьці важнага.

Для запісаў падыдзе просты нататнік. На адным развароце змяшчаем мэты на бягучы тыдзень, падзяляем іх па катэгорыях і расстаўляем прыярытэты пры дапамозе простых умоўных абазначэнняў.

Адсутнасць плана

002.jpg

Чым больш рашэнняў вы прымаеце, тым больш псіхалагінай энергіі марнуеце. Гэтыя рашэнні могуць быць як значнымі, так і не вельмі. Напрыклад, што апрануць на неабавязковую сустрэчу, вынік якой ніяк не паўплывае на вашае жыццё.

Кожны вечар складайце план на раніцу. Спачатку ўносьце ў яго важныя задачы. Абнаўляйце спіс па меры неабходнасці.

Ігнараванне вэрхалу

Згодна з даследаваннямі, вялікая колькасць глядзельных стымулаў аказвае значны ўплыў на мозг, калі вы спрабуеце засяродзіцца.

003.jpg

Падтрымлівайце парадак, прычым не толькі на працоўным месцы, але і ўсюды, дзе гэта магчыма. Гэта павялічвае канцэнтрацыю і проста супакойвае.

Перфекцыянізм

004.jpg

Імкненне да ідэальнага выніку — добра, але ў меру. Спрабуючы выканаць задачу на 10 з 10, можна выдаткаваць шмат часу, але вашыя празмерныя намаганні могуць увогуле не заўважыць. Спытайце сябе, ці задаволены вы вынікам працы. Не марнуйце тоны сваёй энергіі на дасягненне ідэальнага выніку. Проста зрабіце працу добра.

Што рабіць, калі вашыя планы раптам абрынуліся? 5 карысных парадаў

1. Падумайце, чаму менавіта гэтая рэч ці падзея важная.

Паглядзіце на жыццё з другога боку. Магчыма, і шкадаваць няма аб чым? Можа быць, добра паразважаўшы, прыйдзеце да высновы, што проста жылі ва ўладзе стэрэатыпаў.

2. Знайдзіце сабе іншы занятак.

Калі Вы расчараваныя, гэта не лепшы час для новых планаў. Таму кіруйцеся спантаннымі рашэннямі.

3. Вучыцеся шанаваць кожнае імгненне свайго жыцця.

Незбыўныя планы — гэта чарговая нагода задумацца аб тым, што нават калі ўсё ідэальна, усё можа абрынуцца ў самы непадыходзячы момант. Трэба імкнуцца цаніць кожнае імгненне свайго жыцця.

4. Не шукайце вінаватых, не вінавацьце сябе, а паспрабуйце адпусціць сітуацыю.

Далей вы будзеце разумнейшым: пастарайцеся не працаваць на знос і сачыць за здароўем, больш уважліва ставіцца да людзей.

5. Кожнае расчараванне, якое нам выпадае, — нагода ісці далей з новымі сіламі і новымі ведамі!

Алесь Тодараў, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Пасля допыту выйшлі галоўрэд і бухгалтарка «Беларусаў і рынку»

Галоўны рэдактар газеты «Беларусы і рынак» Андрэй Александровіч выйшаў з КДБ пасля допыту. Ён пад падпіскай аб неразгалошванні....

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прадавачку «Кнігаўкі» асудзілі на 13 сутак арышту за «дробнае хуліганства»

Насту Карнацкую, якую затрымалі разам з выдаўцом Андрэем Янушкевічам 16 траўня падчас візіту сілавікоў у кнігарню...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Жахлівае здарэнне скалыхнула ўсю дзяржаву». Новы рэліз праекта «Малус» пісьменніка Кірыла Стаселькі

З’явіўся новы рэліз праекта «Малус» — серыі мастацкіх падкаст пастановак па літаратурных тэкстах пісьменніка Стаселька...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Затрыманыя дырэктар і бухгалтарка газеты «Беларусы і рынак»

Раніцай 18 траўня КДБ затрыманыя дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых і бухгалтарка выдання Юлія...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Пасля допыту выйшлі галоўрэд і бухгалтарка «Беларусаў і рынку»
    Грамадства
    Прадавачку «Кнігаўкі» асудзілі на 13 сутак арышту за «дробнае хуліганства»
    Літаратура
    «Жахлівае здарэнне скалыхнула ўсю дзяржаву». Новы рэліз праекта «Малус» пісьменніка Кірыла Стаселькі
    Грамадства
    Затрыманыя дырэктар і бухгалтарка газеты «Беларусы і рынак»
    Культура Грамадства Музыка
    Песні Аляксандра Кулінковіча па-беларуску. Падборка да дня народзінаў музыкі
    Грамадства Музыка Літаратура
    «Легенда гарадзенскага панк-року, арганізатар сапраўднага музычнага фэсту, стваральнік арыгінальнага выдавецтва». Музыка Алесь Дзянісаў пра выдаўца Андрэя Янушкевіча
    Грамадства Літаратура
    Раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы» прызнаны экстрэмісцкім
    Грамадства
    У Гродне з’явіцца скульптура «Генерал Карбышаў у глыбе лёду». Яе ўсталююць у СШ № 15
    Грамадства Літаратура
    Беларускі кашмар і літаратурныя сны Франца Кафкі. Новы ролік ад Андрэя Хадановіча
    Музыка Беларусы свету
    Чарговая адмена канцэрту «Би-2» у Расіі. Цяпер у Піцеры
    Грамадства
    Падлеткі vs.сістэма. Як супрацьстаяць адміністрацыйнаму свавольству ў школе
    Грамадства
    Пагром выдавецтваў. Канец беларускай кнігі ці — рэлакацыя?
    Гісторыя Літаратура
    Паэт, краязнаўца, перакладчык і гісторык літаратуры. След Уладзіслава Сыракомлі
    Музыка
    «Упэўнены, што цягам гэтага года ўжо буду рабіць гуслі». Майстар музычных інструментаў, удзельнік гурта «Стары Ольса» Алесь Чумакоў працягвае аднаўляць майстэрню пасля пажару
    Грамадства Грамадскі сектар
    Рыхтуецца спіс патэнцыйных заказнікаў і помнікаў прыроды. Як далучыцца да працэсу і дапамагчы дзікай прыродзе

Афіша

  • 18.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Канцэрт да 50-годдзя Аляксандра Кулінковіча ў Варшаве

  • 18.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 18.05 — 22.05Выстава Аляксандра Шапо «Маладыя багі» ў Віцебску (18+)
  • 18.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 18.05 — 30.05Віртуальная выстава "КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці"
  • 18.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 18.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 18.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Расія — гэта вайна». Як Пазняк у 1994-м апынуўся самотным прарокам у пустыні
    • Пагром выдавецтваў. Канец беларускай кнігі ці — рэлакацыя?
    • Ад улад нават вянка не было…
    • «У мяне толькі адна радзіма, і гэта Украіна». Ці проста быць украінкай у Расіі
    • Васіль Быкаў: «Я лічу нацыяналізм выратавальнай ідэалогіяй»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM