Міні-фільм пра новы альбом ад Martin S.

21.09.2015 Музыка

Напрыканцы мінулага года гурт Martin S. аб’явіў пра збор сродкаў на свой новы альбом, які мусіў працягвацца некалькі месяцаў. Збор скончыўся паспяхова, і ужо ўвесну гурт адправіўся на студыю, каб увасобіць свае задумкі ў рэальнасць. Бліжэйшым часам гурт абяцае выкласці ў сеціва сваю новую працу, а пакуль у якасці справаздачы Martin S. прэзентаваў міні-фільм пра новы альбом.

– Канешне мы адчувалі вялікую адказнасць перад нашымі слухачамі, – кажа лідар гурта Уладзімір Боська. –  Не кожны дзень табе авансам давяраюць грошы, каб ты мог запісаць альбом, які да таго ж яшчэ можа і не спадабацца. Для ўсіх нашых слухачоў-акцыянераў гэта было вялікай рызыкай. Ну а мы ў сваю чаргу разумелі, што мусім трымаць справаздачу перад імі, менавіта таму і вырашылі зафіксаваць усё, што адбываецца на студыі, на камеру.  У гэтым нам дапамаглі вельмі таленавітыя рабяты з творчага аб’яднання “Інакш”. У выніку было адснята проста цемень гадзін матэр’ялаў. Але, зразумела, што ўсё паказаць проста нерэальна, таму мы і спыніліся на фармаце міні-фільма. Я думаю, што гэты міні-фільм дае поўную карціну таго, што адбывалася ў працэсе запісу і што чакаць ад альбома ўвогуле. Магчыма некалі мы зробім з таго матэр’ялу, што застаўся па-за фільмам, пашыранную версію. А магчыма і не. Зараз жа нам проста хацелася паказаць слухачу, што мы вельмі стараліся і вельмі спадзяемся, што не расчаруем вас. Ну і гэтым фільмам мы анансуем вялікі канцэрт-прэзентацыю альбома, што адбудзецца 28.10 у сталічным клубе Рэ:паблік. Квіткі можна замовіць па тэл.: +375291138332 (дарэчы да рэлізу альбома яны каштуюць танней – 70.000; пасля рэлізу – 95.000).

 

Спасылка на сайт гурта – www.martin-s.org

Спасылка на сустрэчу – https://vk.com/msconcert

Спасылка на паблік гурта – https://vk.com/martinspublic

Спасылка на сам міні-фільм – https://www.youtube.com/watch?v=3rPYeOWhsdA