Міністэрства адукацыі адказала на патрабаваньне даваць выпіскі да дыплёму па-беларуску

29.05.2020 Адукацыя

Прадстаўніца ініцыятывы «Ўмовы для мовы» Аліна Нагорная зьвярталася ў Баранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэт па выпіску з дыплёму на беларускай мове, але там ёй адмовілі. Цяпер яна атрымала адказ ад Міністэрства адукацыі — піша Свабода.

F868B038-F50E-404E-8B2A-C41E25F3E811_cx0_cy4_cw0_w1023_r1_s.jpg

Як расказала Свабодзе Аліна Нагорная, ужо цяпер можна атрымаць гэтую выпіску па-беларуску пасьля адмысловай заявы. У міністэрстве ёй расказалі, што плянуюць ужо сёлета ўнесьці зьмены ў адпаведную пастанову, каб можна было адразу атрымліваць тую выпіску па-беларуску.

Пазьней міністэрства зьбіраецца разглядзець пытаньне аб тым, каб зрабіць і даведку аб самастойным працаўладкаваньні ня толькі на расейскай, але і на беларускай мове.

Прыклад заявы на выпіску да дыплёму разьмясьцілі на сайце «Ўмовы для мовы». Там жа ёсьць прыклады зваротаў, каб дабіцца беларускамоўнай дамовы на аказаньне паслуг, а таксама шматлікія іншыя рэкамэндацыі аб зваротах, заканадаўства аб мовах і абароне моўных правоў.