Як выглядаў Мінск 100 гадоў таму? Паглядзіце на відэа

На Ютубе з’явілася відэа, якое паказвае, як выглядаў Мінск 100 гадоў таму. Яго аўтар Яўген Юшкін ажывіў пры дапамозе ШІ гістарычныя фотаздымкі і скампанаваў іх у адным відэа-роліку.

«Выкарыстоўваючы штучны інтэлект і моўшн-дызайн, я аднавіў і ажывіў старыя фотаздымкі, каб вярнуць мінулае да жыцця. У гэтым праекце паказаны вуліцы, будынкі і атмасфера горада, якога больш няма, але які можна ўбачыць зноў», — піша Яўген Юшкін.