Мінскі гурт Re1ikt выступіць на «MUZYKA BEZ ZASTRZEŻEŃ» у Польшчы

У польскім горадзе Гайнаўка адбудзецца штогадовы канцэрт з серыі «MUZYKA BEZ ZASTRZEŻEŃ/ МУЗЫКА БЕЗ ЗАСЦЯРОГ», у якім прымуць удзел рок-гурты з Польшчы і Беларусі.

afisha_mbz

На гэты раз у межах мерапрыемства 13 кастрычніка выступяць мясцовыя каманды Retro Beats, Ciężka Ręka Chirurga, Kuba Rozpruwacz, The Bill, а таксама мінскія фолк-рокеры Re1ikt, якіх добра ведаюць жыхары Падляшша.

Па словах арганізатара Тамаша Ціханюка – дырэктара Музея і Асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, дадзеныя канцэрты праводзяцца, каб даць магчымасць выступіць беларускім музыкам з Беларусі і Падляшскага ваяводства, што ствараюць добрую музыку на высокім узроўні.

Сёлета Re1ikt ўжо адыграў у Польшчы на фестывалях Basowiszcza і Kultura na schodach muzeum.

Наступны канцэрт Re1ikt у Мінску адбудзецца на канцэртнай прэзентацыі праекта “(Не)растраляная паэзія” ў клубе “Бруге” 29 кастрычніка.