«Містэрыя гуку — 2008»: папса падцягваецца

03.03.2009 Музыка


3 сакавіка ў менскай кавярні Upteka былі названыя самыя прадавальныя беларускія дыскі мінулага году ў сетцы дыскарняў «Містэрыя гуку». Топ-10 поўны нечаканасьцяў: у яго трапіў шэраг альбомаў 2007 году, як «Stasi» Neuro Dubel і «Адлегласьць» «J:морс», але няма «Маніфэсту» ад «Ляпісаў» ды ніводнага альбома «Троіцы». Да ўсяго беларусы сталі болей набываць дыскі айчынных пап-выканаўцаў. Самым жа прадавальным айчынным рэлізам стаў альбом Сярогі — «Хроніка парнішкі з гомельскіх вуліц». Вынікі прэміі аналізуе яе заснавальнік Адам Старповіч. Падрабязнасці.