Міхась Скобла: “Размаўляйце па-беларуску і жывіце доўга”!

Спявачка Таццяна Грыневіч і паэт Міхась Скобла выступілі ў сталічнай гімназіі №31 (вул. Мазурава) 11 красавіка.

Гімназісты з цікавасцю слухалі ў выкананні Таццяны Грыневіч беларускую песенную класіку, якую сёння, на жаль, не пачуеш па тэлевізары. А Міхась Скобла расказаў пра найноўшыя даследаванні японскіх навукоўцаў, якія зрабілі выснову: жыве доўга той, хто цягам усяго жыцця размаўляе на роднай мове.

– Размаўляце па-беларуску і жывіце доўга, як стогадовая пісьменніца Зоська Верас і статрохгадовы акадэмік астранаўтыкі Барыс Кіт! – такімі словамі закончыў паэт свой выступ.Пасля сустрэчы  госці мусілі адказаць на пытанні гімназійнага тэлебачання. І аператары, і рэжысёры, і вядучыя на ім – самі вучні. За крэатыўнасць у папулярызацыі беларускай паэзіі і песні юныя тэлезоркі атрымалі прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, у межах якой ладзіўся выступ творцаў.

Тэгі: