Міжнародная навуковая канферэнцыя да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы

31.03.2010 Адукацыя

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі, Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы, Факультэт гісторыі і сацыялогіі, Ваенны факультэт, Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт, упраўленне культуры, Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей праводзяць міжнародную навуковую канферэнцыю “Вялікае княства Літоўскае і яго суседзі ўXIV – XV ст.: саперніцтва, супрацоўніцтва, урокі” (да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы).

Праблемнае поле канферэнцыі:

· Міжнародныя канфлікты ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ў XIV – XV ст. і шляхі іх вырашэння

· Знешняя палітыка ВКЛ у канцы XIV – пачатку XV ст.

· Вялікая вайна 1409 – 1411 гг.: перадгісторыя, ход, наступствы

· Вітаўт як палітычны дзеяч і асоба

· Удзельнікі Грунвальдскай бітвы

· Вайна, узбраенне і ваенная справа ў ВКЛ у канцы XIV – пачатку XV ст.

· Войны Сярэднявечча ў гістарычнай памяці народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы

· Дзяржавы, грамадствы, этнасы, канфесіі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў XIV – XV ст.: формы супрацоўніцтва

· Дзяржаўныя, сацыяльныя і прававыя інстытуты ў ВКЛ у канцы XIV – пачатку XV ст.

Тэкст цалкам.