Міжнародны дзень дэмакратыі

Фіёна ГібУ вераснi 2015 г. 193 краіны — сябры ААН, у тым лiку Беларусь, прынялі Парадак дня ў галіне ўстойлівага развiцця, план, які мае пакласці канец крайняй галечы, змагацца з няроўнасцю і несправядлівасцю і абараняць нашу планету.

15 верасня — Міжнародны дзень дэмакратыі ў гонар 16-й мэты ўстойлівага развіцця.

Парламент адыгрывае вырашальную ролю ў пытаннях рэалізацыі і маніторынгу Мэтаў ўстойлівага развіцця, ператварае Парадак дня ў канкрэтныя дзеянні праз прыняцце заканадаўства, размеркаванне бюджэту і кантроль за працай урада.

Зусім нядаўна — 11 верасня — у Беларусі прайшлі парламенцкія выбары. Прайшлі мірна, але назіральныя місіі ад БДІПЧ АБСЕ заявілі, што Беларусі трэба будзе яшчэ прайсці значны шлях да выканання сваіх абавязанняў па дэмакратычных выбарах. Афіцыйная яўка склала 74%, хоць многія назіральнікі гавораць, што рэальная лічба значна ніжэйшая.

На жаль, НІСЭПД — Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў — не змог правесці гэтым разам экзіт-пол праз сур’ёзныя асцярогі наконт бяспекі сваіх валанцёраў.

Жыхары розных краін страцілі веру ў палітыку і палітыкаў, у сувязі з чым людзі часта абыякавыя да выбараў, і яўка даволі нізкая. А вось ў 2014 годзе ў Шатландыі было прыемна бачыць рэальную ўцягнутасць людзей у вырашэнне пытання незалежнасці. Яны ведалі, што іх голас важны і будзе ўлічаны. Яўка была большая за 84%, і гэта была рэальная лічба.

Я лічу, што важна скарыстацца сваім правам голасу нават калі здаецца, што вы нічога не можаце змяніць у карумпаваным асяроддзі. Гэта не заўсёды будзе так. Абставіны змяняюцца. Важна навучыць моладзь прынцыпам дэмакратыі, навучыць верыць, што іх голас будзе пачуты.

Фіёна Гіб