Праект Mora Heradota выпусціў новы трэк, прысвечаны нацыянальнаму герою Украіны Усціму Кармалюку

22.07.2022 Музыка

Выйшаў новы рэліз праекта Mora Heradota — Karmieluha. Трэк свораны на словы народнай песні «За Сібірам сонца ўсходзіць», якая прысвечана нацыянальнаму герою Украіны Усціму Кармалюку — кіраўніку паўстанцкага руху гайдамакаў на Падоллі супраць нацыянальнага ды сацыяльнага прыгнёту 1813-1835 гг.


1.jpgФота: fb Mora Heradota

Рэліз нельга назваць зусім свежым, бо запісаны ён быў некалькі год таму, але, відаць, чакаў свайго часу.

За Сібірам сонцэ ўсходзіць,
А вы, хлопцы, знайце
Да й на мене, Кармелюга,
Усю надзею майце.

Кармелюга — хлопец гарны,
Вон па свету ходзіць.
Не одную дзеўчыноньку
Вон з розуму зводзіць.

Не одную дзеўчыноньку,
Не одну ўдовіцу.
Хорошая, чэрнявая,
Як удове ліцэ.

Да зберу ж я хлопцаў сорок —
То шчасця мне будзе:
Заседайце по дароге
Да жджы подорожных.

Хто не едзе, хто не ідзе
Просім постояці.
Як не даеш мені грошай —
Мусіш поміраці.

А ў недзельку пораненьку
Усе звоны звоняць:
Молодого Кармелюга
До Сібіру гоняць.

2.jpgФота: fb Mora Heradota

MORA HERADOTA — праект які ў 2020 годзе стварыў колішні вакаліст гурта Dzieciuki Павел Trabl. Karmieluha — ужо чацвёрты рэліз выканаўцы. З іншымі трэкамі MORA HERADOTA можна азнаёміцца тут.