• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
03.06.2022 | Грамадства

Жыццё па жанру — камедыя. Таму ўсё павінна закончыцца добра. Таццяна Мушынская — пра звальненне з працы, сына-палітвязня і творчыя планы

У часопісе «Мастацтва» Таццяна Мушынская адпрацавала больш за 30 гадоў. Прыйшла сюды адразу пасля дэкрэтных адпачынкаў з сынамі, Дзянісам і Ягорам Марціновічамі. Зараз многія пазнаюць Таццяну найперш як маці журналіста і палітвязня Ягора. На пачатку працоўнага шляху яе больш ведалі як дачку навукоўца Міхаіла Мушынскага. З маладосці ў адказ на пытанне, «Ці вы не дачка...» яна казала: «Дачка. Але я маю і самастойную каштоўнасць». Пра гэтыя каштоўнасці свайго жыцця, сям’ю і творчасць, а таксама пра тое, што дапамагае трымацца годна і падтрымліваць блізкіх, яна расказала для канала «Тётя Ира Разрешила».


001.jpg
Таццяна Мушынская — беларуская паэтка і пісьменніца, тэатральны крытык, журналістка і лібрэтыстка. Аўтарка 18 выдадзеных кніг

«Што такое жыццё па жанру? — разважае як тэатральны крытык Таццяна Мушынская. — Часам камедыя, часам абсурд, часам балаган, часам цырк. З іншага боку — камедыя заўжды заканчваецца добра. Я доўга ішла да гэтай высновы, але дайшла — камедыйнасць дазваляе больш цярпіма ставіцца да людзей. Яны могуць не адпавядаць тваім ідэалам ці ўяўленням. Нехта з пузікам, нехта з крывымі нагамі. У камедыі гэта ўсё можна. Парадуемся, што яны такія, як ёсць, і не будзем рабіць з жыцця трагедыі».

З працы звольнілі, але жыццё працягваецца

«Спакойна да гэтага стаўлюся, — кажа Таццяна. — Мяне адлучылі ад "Мастацтва", але мой паўсядзённы лозунг такі — "Жыццё працягваецца!". Можна хадзіць у тэатр — папрасіць запрашальнік ці купіць квіток. Можна нават праз інтэрнэт шмат уражанняў атрымаць».

Сваю працу яна ўзгадвае як час, поўны яркіх падзей і цікавых людзей: «[Часопіс "Мастацтва"] заўсёды быў трыбунай, пляцоўкай, дзе збіраліся таленавітыя аўтары, якія пісалі пра значных асобаў. Часопіс быў такім чароўным асяродзем, дзе абмяркоўваліся прэм’еры і новыя выставы. Сюды заходзілі ў госці вядомыя рэжысёры і мастакі, артысты і выканаўцы. Жыццё было імклівым, значным і насычаным. Не было людзей выпадковых ці абыякавых, хто прыйшоў адседзецца — такіх сюды не бралі. Праца тут аказвалася вялікім творчым задавальненнем».

002.jpg
Таццяна Мушынская — Лаурэат Нацыянальнай музычнай прэміі ў намінацыі «лепшы журналіст (музычны крытык)» (2013). Таксама была сябрам журы адкрытага конкурса юных выканаўцаў «Маладзічок» (2009 і 2013), сябрам журы Нацыянальнай тэатральнай прэміі Беларусі (2014 і 2016). Фота з асабістага архіва

Што з работай прыдзецца развітацца, Таццяна разумела і чакала. З аднаго боку, тыражы часопіса і склад рэдакцыі ўвесь час скарачаліся, з іншага — кніжачку «Ветэран працы» яна атрымала яшчэ дзевяць гадоў таму. «Як чалавек, які мае дастатковы стаж і пенсію, псіхалагічна была гатова, што скажуць «дзякуй» і папросяць вызваліць месца для прадстаўнікоў новага пакалення. Адзінае, што засмуціла — сам момант развітання. Гэта магло б быць абстаўлена неяк больш далікатна і інтэлігентна.

Сын запытаў: «Табе якую-небудзь кветачку падаравалі ці грамату ўручылі?» Кажу: «Ну ведаеш, як пачалі б уручаць, я б насовачку дастала, слёзкі пачала б выціраць. А так абышлося без слёз».

Творчы шлях

«Я выхоўвалася ў абсалютна незвычайнай сям’і», — узгадвае Таццяна Мушынская пра сваіх бацькоў, навукоўцаў-філолагаў. — «Гэта асяроддзе задавала пэўныя параметры, якім трэба было адпавядаць. Бацькі былі людзьмі вельмі чулымі і далікатнымі.

003.jpg
Бацькі Таццяны — Тамара і Міхаіл Мушынскія з унукамі Дзянісам і Ягорам. Фота з асабістага архіва

Яны заўсёды падтрымлівалі мае памкненні ў розных сферах творчасці — і заняткі музычнай школе, і балетную студыю. Ніхто ніколі не сказаў, што хопіць траціць грошы на квіткі ў тэатр, што трэба на адпачынак збіраць ці на нешта больш матэрыяльнае ашчаджаць».

З тым, што на дзецях таленавітых бацькоў прырода мае адпачыць, яна ніколі не згаджалася і казала: «Няхай гэта прырода папрацуе!»

Свае першыя дзве кнігі («Гармония дуэта» (1987) — аб творчасці балетнага дуэта народных артыстаў Беларусі Л.Бжазоўскай і Ю. Траяна і «Полвека на сцене» (1987) — літаратурны запіс успамінаў артысткі Г.Абуховіч) яна падрыхтавала да друку яшчэ да таго, як з’явілася ўласная сям’я і дзеці. «Памятаю, што карэктуру рабілі з рэдактаркай пад развешанымі пялюшкамі. Абедзьве кніжкі выйшлі, ужо калі я нарадзіла першага сына, Дзяніса. Такім чынам — выйсці замуж і нарадзіць аказалася хутчэй, чым дачакацца кніжкі».

Далей дзеці сталі для Таццяны новай крыніцай творчасці.

«Трэба было то ўгаварыць дзіця паесці, то своечасова пакласці спаць. Так пачала складаць казкі і кароткія гісторыі. Бачыла, што ім цікава і ў пэўны момант падумала — а можа гэтыя казкі ды гісторыі занесці ў які часопіс ці на радыё? Бо ў дэкрэтным адпачынку адчувала сябе трохі адарванай ад сацыяльнага жыцця. З дзецьмі цікава, але мне не хапала інфармацыі, не хапала нейкіх уражанняў. Я імкнулася гэты час выкарыстаць не толькі на тое, каб хлопчыкі былі накормленыя і дагледжаныя, але і каб існавалі хоць нейкія кавалачкі творчасці».

004.jpg
Таццяна Мушынская з бацькам і сынамі. Фота з асабістага архіва

У яе першых дзіцячых зборніках («Віця Неслух у краіне мурашоў», «Свята печанай бульбы») прататыпам галоўнага героя быў старэйшы сын Дзяніс. Нават зараз, калі ён ужо дарослы, сябры часам расказваюць, што чытаюць пра яго дзіцячыя прыгоды сваім дзецям. Калі падрос Ягор, Таццяна вырашыла прысвяціць частку творчасці і яму. Кажа — інакш было б не педагічна. «Падумала, што пройдзе нейкі час і можа з’явіцца крыўда — маўляў, мама больш любіць аднаго з сыноў». Так у зборніках вершаў для дзяцей «Калі тата — Дзед Мароз», «Хто ў лесе самы смелы» прататыпам героя стаў Ягор — яму прысвечаны і жартаўлівыя, і сур’ёзныя вершыкі.

Радавод і дакументалістыка

Яшчэ адна значная частка творчай працы Таццяны Мушынскай звязана з дакументаваннем сямейнай гісторыі. «У 2001, за пару месяцаў да 70-годдзя сказала бацьку — давай я запішу твае ўспаміны пра вайну, — расказвае Таццяна. — Бацька спачатку адмаўляўся, але я ўсё-такі запісала. У 41 годзе яму было толькі 10 гадоў. Тады і хату іх спалілі, і ў бежанцы яны ездзілі, адбудоўваліся, немцы з хаты іх выгналі. Потым я зразумела, што гэта каштоўнасць, што чужому чалавеку ён бы не расказаў такога».

Пазней Таццяна запісала і ўспаміны маці: «Падумала, што гэта лепш, чым прынесці ёй букет, які праз тыдзень завяне, ці аздабленне, якое будзе ў куфэрачку ляжаць». Гэтыя ўспаміны разам з успамінамі пра бабулю і дзядулю з боку маці потым сталі часткаю дакументальнай аповесці пра Грушаўку. Твор мае назву «Сад маіх успамінаў».

«Іншы мой клопат — засталася велізарная бацькава спадчына, шмат яго кніжак каштоўных, дакументаў, дзённікі. Іх трэба разбіраць, каментаваць. Пакуль у часопісе працавала, то гэта марудна прасоўвалася. Зараз дачакалася сваёй чаргі».

Для сына ў вязьніцы — толькі пазітыўныя моманты

«Што датычыць Ягора, то ён па прыродзе аптыміст і чалавек дастаткова трывалы, — кажа Таццяна. — Натуральна, я перажываю за яго — калі малітву пачытаю, калі спадзяюся на божую ласку».

005.jpg
Ягор Марціновіч — галоўны рэдактар сайта «Нашай Нівы». Працаваў ў выданні з 2009 года. Затрыманы ў ліпені 2021. Прызнаны палітзняволеным. У сакавіку 2022 асуджаны да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Фота з асабістага архіва

Яна ўзгадала момант з дзяцінства сына, калі ў лякарні атрымала параду ад такой самай маці, у каторай хварэла дзіця. Тая казала:

«Не дасылай свайму дзіцяці трывогу, трымценне ці страх. Бо гэта робіць яго жыццё яшчэ больш складаным. Калі не можаш падзяліцца пазітывам, лепш не дасылай нічога». Даўняй парады Таццяна трымаецца і зараз, калі Ягор у зняволенні. «Я думаю, што трэба ў гэтай сітуацыі дзяліцца пазітыўнымі момантамі. Напэўна, і ён у сваіх лістах не пра ўсё піша, больш робіць акцэнты на чымсьці смешным, радасным ці забаўляльным — коцік прайшоў за акном і нехта пачаставаў яго кілбаскай, чуваць, як звоняць званы на храме, прыйшла паштоўка».

У сваім жыцці Таццяна таксама стараецца заўважаць добрае.

«Паныласць — грэх, — кажа яна, — а дэпрэсію лячыць занадта дорага. Я не такая заможная пані, каб сабе гэта дазволіць. Трэба ў тым жыцці, якое ў мяне ёсць, шукаць станоўчыя, радасныя, гумарыстычныя моманты, каб сыну пра гэта напісаць. Яму і так не заўсёды весела, то не буду ж я свае псіхалагічныя праблемы вешаць на яго. Трэба проста адчуваць блізкіх людзей, абменьвацца па магчымасцю бадзёрай інфармацыяй, прыкольнымі штучкамі ці нечым смешным».

Да свабоды і прэм’ераў

У размове пра тэатр і творчасць Таццяна распавядала, што некаторыя яе лібрэта так і не былі ўвасоблены на сцэне. Да гэтага часу чакае свайго кампазітара лібрэта пра Станіслава Панятоўскага. На лібрэта аб Барбары Радзівіл ужо нават напісана музыка, але пакуль ніводзін тэатр не ўзяўся такі спектакль паставіць.

«Магчыма, некалі, у іншы час беларускія тэмы будуць больш запатрабаваныя.

Я павінна быць аптымісткай, каб, як кажуць артысты, дажыць да прэм’еры. У астатнім хочацца, каб усе былі на свабодзе, каб са сваім дзіцём размаўляць не праз шкло і не пад наглядам. Ёсць і творчыя планы. Але спачатку — трошкі ад напружаннага рытму апошніх часоў адыйсці, супакоіцца, банальна адаспацца, неяк падыхаць і падумаць».

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Мы вернемся». Паэтка Ганна Комар прадставіла ў Лондане кнігу дакументальных вершаў

«Мы вернемся» — зборнік з дваццаці дакументальных вершаў, напісаных паводле гісторый беларусак і беларусаў,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Музыку Ганну Пышнік (Чымпаеш) асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму

Ганна выступала ў гуртах «Ня Варта», «ХАМ», VIKT(A)R xOi!. Была затрыманая 22 сакавіка нібыта за перадачу відэа з перасоўваннем...

valiancina_shauchenka
Адукацыя Гісторыя

След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю

Наогул, навука — занятак, скажам так, «на аматара»: сумны, кабінетны, для дасведчаных. Каб убачыць сувязь «вузкаспецыяльных»...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва

У Беларусі другі год вывучаюць «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму». Гэта факультатыўныя заняткі для вучняў...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «Мы вернемся». Паэтка Ганна Комар прадставіла ў Лондане кнігу дакументальных вершаў
    Грамадства Музыка
    Музыку Ганну Пышнік (Чымпаеш) асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму
    Адукацыя Гісторыя
    След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю
    Адукацыя
    Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва
    Грамадства Гісторыя
    Як аддавалі Беласток
    Культура Грамадства
    Традыцыя вырабу чоўна ў вёсцы Перароў атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Грамадства Гісторыя
    Колькі карон было ў Стэфана Баторыя і які іх лёс
    Культура Літаратура
    Акцёры як літаратурныя героі
    Грамадства Гісторыя
    Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры Гродна. Але захавалася толькі палова
    Грамадства
    «Такія гісторыі здараюцца таму, што мы дазваляем моўнай дыскрымінацыі быць». Аліна Нагорная — пра тое, як у Беларусі затрымліваюць за мову
    Грамадства
    Нешта неверагоднае! Глядзіце: школьнікі пабудавалі плыт з 6 тыс. пластыкавых бутэлек – зараз на ім можна перавозіць 2 легкавыя машыны
    Грамадства Асоба
    Ганна Севярынец: Чалавек не можа і не мусіць мець усёдазволенасці, яму ў гэтым блага
    Культура Асоба
    Крысціна Дробыш пра «Кніжны Воз»: «Аплікацыя стварае асацыяцыі таго, што беларуская мова — гэта можа быць весела, прыгожа, цікава, забаўляльна»
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    Ці была Гродзеншчына той самай старажытнай Літвой? «Гісторыя за 5 хвілін» шукае адказы
    Грамадства
    Сайт газеты «Народная воля» заблакавалі паводле рашэння Мініфарма

Афіша

  • 17.08 — 31.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Адкрыццё выставы Багдана Даўгялы «Мінск да мяне» ў Мінску

  • 17.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 17.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 17.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 17.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 17.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 17.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску
  • 17.08 — 04.09Выстава маляванак Яээпа Драздовіча ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як аддавалі Беласток
    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • Рабіся інакшым — альбо загінеш
    • Васіль Быкаў: «Мы — апошнія, Наша чарга...»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM