«Мутнаевока»: «Усе мы пад прыцэлам» (+ відэапрэм’ера!)

21.12.2012 Музыка

Гурт «МутнаеВока» запісаў новую песьню пад назвай «Жывыя мішэні». Музыкі вырашылі прысьвяціць сваю кампазыцыю памяці ахвяраў тэракту ў менскім мэтро. «Гэтым сьпевам мы хацелі сказаць пра тое, што кожны так ці інакш знаходзіцца пад прыцэлам», — кажа вакаліст каманды Яўген Змушка.

Музыкі з гурта «Мутнаевока» — людзі ўражлівыя і прымаюць блізка да сэрца ўсё, што дзееца наўкол. Ад таго і песьні ў іх такія, напісаныя дзёрзка ды эмацыйна. Ды і ўласна назву для сябе яны абралі невыпадкова — так звалася кавярня ў цэнтры Менску, дзе ў 80-х зьбіралася мясцовая інтэлегенцыя. Самі яны пэрыядычна даюць канцэрты ў падобных месцах у Беларусі ды за мяжой.

На адным з такіх канцэртаў у Маскве гурт прэзэнтаваў сваю новую песьню, якая завецца «Жывыя мішэні». Вакаліста каманды Яўгена Змушку шакавала трагедыя, што адбылася ў менскім мэтро 11 красавіка 2011 году, калі ў выніку выбуху загінулі 15 чалавек і больш за 200 пацярпелі. Шакавала настолькі, што ён нічога ня мог вымавіць пэўны час з гэтай нагоды, а потым напісаў тэкст да новай песьні. «Гэтым сьпевам мы хацелі сказаць пра тое, што кожны так ці інакш знаходзіцца пад прыцэлам», — кажа Яўген. Менская прэзэнтацыя кампазыцыі адбудзецца ў межах вялікага сольнага канцэрту гурта, заплянаванага 24 сьнежня ў Re:Public.

«Мы невыпадкова задумалі сыграць справаздачны канцэрт у гэты дзень, акурат перадкаталіцкімі калядамінасуперак забабонам наконт апакаліпсісу і прадчуваньням навагодняймітусьні. Мы рыхтуем відовішча ў гатычным стылі з адпаведнымі кандэлябрамі. Апошні раз сёлета прыхільнікі змогуць прасьпяваць любімыя песьні і першымі пачуць абсалютна новыя кампазіцыі», — зазначае лідэр гурта «Мутнаевока».

«Тузін Гітоў»