У Варшаве адкрыецца новае беларускае выдавецтва пад сімвалічнай назвай «Мяне няма». Пра гэта паведаміў пісьменнік Павел Анціпаў, піша Bellit.info.
Выдавецтва «Мяне няма» будзе друкаваць сучасных беларускіх аўтараў, а таксама перавыдаваць актуальную літаратуру XXI стагоддзя: многія з кніг сталі бібліяграфічнай рэдкасцю.
Першай кнігай сімвалічна стане перавыданне дэбютнага збору эсэ Валянціна Акудовіча «Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека». Кніга ўбачыла свет у Мінску чвэрць стагоддзя таму і паспела за гэты час стаць літаратурнай рэдкасцю. На выданне ўжо распачалася перадзамова.
Чытайце яшчэ: «Такога з беларускай прозай яшчэ не здаралася». Нарвежскае выдавецтва выпусціць 4 беларускія раманы