Тэст для вандроўнікаў па Беларусі ад «Будзьма!». Пазнай мясціны па помніку

У нашай рубрыцы «Вандруем разам!» мы распавядаем не толькі пра архітэктурныя ды прыродныя багацці беларускіх гарадоў і мястэчак, але і пра помнікі славутым месцічам, чые лёсы былі знітаваныя з пэўнымі мясцінамі.


Сёння прапануем павандраваць па Беларусі ды праверыць сваё веданне манументаў, узведзеных у гонар вядомых культурных ды гістарычных дзеячаў.